Актуарныя разлікі

Актуарныя разлікі — разлікі тарыфных ставак страхавання на падставе метадаў матэматычнай статыстыкі[1]. Ужываюцца ўва ўсіх відах страхавання. Заснаваны на выкарыстанні закона вялікіх лікаў. Адлюстроўваюць у выглядзе матэматычных формул механізм утварэння і выдаткавання страхавога фонду. Адменную ролю гуляюць у доўгатэрміновым страхаванні, напрыклад, звязаным з працягласцю жыцця насельніцтва, то бок у страхаванні жыцця і пенсійным страхаванні.

Актуарныя разлікі праводзяць актуары — адмыслоўцы, якія маюць кваліфікацыйны атэстат і ажыццяўляюць на падставе працоўнага дагавора ці грамадзянска-прававога дагавора са страхаўшчыком чыннасць па разліках страхавых тарыфаў, страхавых рэзерваў страхаўшчыка, ацэнцы яго інвестыцыйных праектаў з выкарыстаннем актуарных разлікаў.

Метадалогія актуарных разлікаў заснавана на выкарыстанні тэорыі імавернасцей, дэмаграфічнай статыстыкі і доўгатэрміновых фінансавых вылічэнняў. З дапамогай тэорыі імавернасцяў вызначаецца імавернасць страхавога выпадку. Дэмаграфічная статыстыка патрэбна для дыферэнцыяцыі страхавых тарыфаў у залежнасці ад узросту застрахаванага. З дапамогай доўгатэрміновых фінансавых вылічэнняў у тарыфах улічваецца прыбытак, што атрымліваецца страхаўшчыком ад выкарыстання для інвестыцый акумуляваных унёскаў страхавальнікаў.

Асновы тэорыі актуарных разлікаў як адменнай галіны навукі былі закладзены ў XVIII стагоддзі працамі такіх навукоўцаў як Джон Граўнт, Я. Дэ Віт, Э. Галей, Джэймс Додсан. Большасць буйных матэматыкаў таго часу — Л. Эйлер, Э. Дзювільяр, Мікалай Іванавіч Фус, С. Лакруа, У. Керсебум, А. Депарсье; а потым Андэрс Ліндштэт і інш. — распрацоўвалі тэорыю актуарных разлікаў. У наш час у тэорыі актуарных разлікаў ужываюцца найновыя дасягненні матэматыкі і статыстыкі.

Зноскі

  1. Яфімаў С.Л. Актуарныя разлікі // Эканоміка і страхаванне: Энцыклапедычны слоўнік. — Масква: Цэрых-ПЭЛ, 1996. — С. 12. — 528 с. — ISBN 5-87811-016-4.

Спасылкі правіць