Страхавая кампанія
Страхава́я кампа́нія — універсальная фінансавая арганізацыя, якая аказвае спектр страхавых паслуг для юрыдычных і фізычных асоб па відах абавязковага і добраахвотнага страхавання.
Сутнасць дзейнасці
правіцьСтрахавая кампанія павінна задавальняць патрэбы грамадзян і арганізацый у абароне маёмасці і жыцця шляхам прадастаўлення паслуг страхавання.
Гісторыя страхавых кампаній на Беларусі
правіцьУ 1835 годзе створана Другое Расійскае страхавое ад агню таварыства, якое атрымала манаполію на «агнявое» страхаванне ў 40 губернях еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. З гэтым звязана шырокае распаўсюджанне практыкі страхавання ад агню ў гарадах Беларусі, у тым ліку ў 1848 годзе, калі «выгараў» Магілёў.
3 снежня 1921 года выдадзены дэкрэт Саўнаркома Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання», які ускладаў арганізацыю страхавання і кіраванне ім на Упраўленне дзяржаўным страхаваннем Беларусі ў складзе Наркамфіна Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.
У 1988 годзе прыняты закон «Аб кааперацыі», які дазваляў кааператывам ствараць свае страхавыя арганізацыі[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Гісторыя Белдзяржстраху . Белдзяржстрах. Праверана 10 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- Страхава́я кампа́нія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Страхова́я кампа́ния / Крузе Э. Э. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)