Стрэптакароз[1] (streptacarosis) — глісная хвароба свойскіх качак, гусей і многіх дзікіх вадаплаўных птушак[2].

Апісанне

правіць

Узбуджальнік — Streptocara crassicauda[1]. Шлях заражэння аліментарны, птушкі заражаюцца на вадаёмах[1]. Пераносчыкам стрэптакарозу з’яўляюцца хворыя птушкі, часцей за ўсё птушаняты[2].

Сімптомы і дыягностыка

правіць

Хворая птушка мала рухаецца, не распушвае пёры, у яе зніжаны апетыт, парушана дзейнасць кішэчніка[2][1].

Дыягназ удакладняюць капралагічнымі даследаваннямі[1].

Лячэнне і прафілактыка

правіць

У лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод[2][1].

У мэтах прафілактыкі захворванняў свойскіх птушак вырошчваюць у азёрах і сажалках з чыстай вадой. Маладняк трымаюць асобна[1], а вадаём для гадоўлі качак мяняюць раз у 1-2 гады[2].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё Стрэптакароз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 22
  2. а б в г д Қазақ Совет Энциклопедиясы. Алматы қаласы,1977 ж. 10-том, Самал Жел-Тегене. 426-бет