Стыкс (спадарожнік)
Стыкс (Styx; раней: S/2012 (134340) 1, па старой сістэме: S/2012 P 1, неафіцыйна: P5) — пяты, самы маленькі, натуральны спадарожнік Плутона. Ён быў адкрыты Маркам Шоўалтэрам на 9 здымках, зробленых тэлескопам імя Хабла 26, 27 і 29 чэрвеня і 7 і 9 ліпеня 2012 года.
S/2012 (134340) 1 | |
---|---|
спадарожнік Плутона | |
![]() | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Марк Шоўалтэр |
Дата адкрыцця | 26 чэрвеня 2012 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 42 000 км |
Эксцэнтрысітэт | ≈ 0 |
Перыяд абарачэння | 19 сут |
Нахіл арбіты | ≈ 0° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 10—25 км |
Сярэдні радыус | 5—12,5 км |
Маса | 7 500 000 000 000 000 кг |
Фізічныя характарыстыкі
правіцьДыяметр P5 складае ад 10 да 25 км. Гэтыя лічбы выводзяцца зыходзячы з ацэнкі альбеда спадарожніка ад 0,35 і 0,04[1].
Арбітальныя характарыстыкі
правіцьS/2012 (134340) 1 абарачаецца вакол Плутона паміж арбітамі Харона і Нікты. Вялікая паўвось яго арбіты складае 42±2 тыс. км. Перыяд абарачэння вакол Плутона складае каля 19 сутак, гэта значыць ён знаходзіцца ў рэзанансе 1:3 з Харонам.
Назва
правіцьПасля адкрыцця спадарожніку было дана часавае абазначэнне S/2012 (134340) 1 у адпаведнасці з наменклатурай астранамічных аб’ектаў.
У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце Маркам Шоўалтэрам, які ўзначальваў групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, перамаглі варыянты «Вулкан» і «Кербер»[2]. Аднак 2 ліпеня 2013 года аб’екту было афіцыйна прысвоена імя Стыкс, паколькі Вулкан не меў прамога дачынення да царства мёртвых[3][4].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Hubble Space Telescope detects fifth moon of Pluto
- ↑ Дапамажыце нам назваць спадарожнікі Плутона! (руск.)(недаступная спасылка). Pluto Rocks!. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 16 лютага 2013.
- ↑ "2 Pluto Moons Get New Names (Sorry 'Star Trek' Fans)"(англ.). Space.com. 2 July 2013. Праверана 2013-07-02.
- ↑ Alan Boyle (2 July 2013). "Sorry, Trekkies: Pluto moons dubbed Styx and Kerberos (and not Vulcan)"(англ.). NBC News. Праверана 2013-07-02.
Спасылкі
правіць- IAU Circular No. 9253 (12 ліпеня 2012).
- Астрономы нашли пятый спутник у Плутона (руск.). РИА Новости (11 ліпеня 2012). Праверана 11 ліпеня 2012.
- Tilmann Althaus. Ein fünfter Mond für Pluto (ням.). Sterne und Weltraum (11 ліпеня 2012). Праверана 11 ліпеня 2012.
- Hubble Discovers a Fifth Moon Orbiting Pluto (англ.). NASA (11 ліпеня 2012). Праверана 11 ліпеня 2012.