Стыхакокус
Стыхакокус (Stichococcus) — род аднаклетачных і ніткавых зялёных водарасцей.
Стыхакокус | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Stichococcus Nägeli | |||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Ніткі кароткія з двух-чатырох клетак, лёгка распадаюцца. Клеткі даўжынёй ад 1,5 да 50 мкм, цыліндрычныя, эліпсоідныя да шарападобных, прамыя або крыхку сагнутыя, з тонкай абалонкай, канцавыя — акругленыя. Хларапласт пласціністы, дыска- або карытападобны, прысценны, без пірэноіда.
Размнажэнне вегетатыўнае — папярочным дзяленнем клетак і распаданнем нітак.
Пашырэнне правіць
Пераважна наземныя віды, асобныя трапляюцца сярод планктону праточных і стаячых вадаёмаў. На Беларусі ў глебах адзначаны cтыхакокус меншы (Stichococcus minor), cтыхакокус зменлівы (Stichococcus variabilis), cтыхакокус палачкападобны (Stichococcus bacillaris), які трапляецца і ў азёрах.
Літаратура правіць
- Т. М. Міхеева. Стыхакокус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.