Стэн Стурэ Малодшы
Стэн Стурэ Малодшы (каля 1492 — 2 лютага 1520) — рэгент Швецыі з 23 ліпеня 1512, які паспяхова ваяваў з датчанамі і непрыяцелямі ўнутры краіны, але загінуў на возеры Меларэн, адыходзячы параненым пасля паражэння ў бітве з Крысціянам II на лёдзе возера Осунд, зусім яшчэ маладым. Сын Свантэ Нільсана, бацька Нільса Стурэ.
Стэн Стурэ Малодшы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Sten Sture den yngre | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1493[1] | ||||||
Смерць |
3 лютага 1520[2] |
||||||
Бацька | Свантэ Стурэ | ||||||
Маці | Iliana Erengislesdotter av Geddeholm, heiress of Ulvåsa manor[d][3] | ||||||
Жонка | Хрысціна Гіленштэрна | ||||||
Дзеці | Svante Stensson Sture[d] і Nils Stensson Sture[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Званне | рыцар | ||||||
![]() |
На момант смерці яго бацькі вяршэнства ў дзяржаўным савеце мела прадацкая партыя, якая абрала рэгентам Эрыка Троле. 20-гадовы Стэн Стурэ ўзначаліў сялянскае паўстанне, авалодаў Стакгольмам і абвясціў сябе рэгентам.
Паколькі царква прыняла бок датчан, Стурэ імкнуўся падпарадкаваць яе сабе. У 1517 г. ён паланіў архібіскупа Густава Троле, пасля чаго яго прыхільнікі пры падтрымцы датчан абвясцілі вайну рэгенту, а Папа Рымскі адлучыў яго ад царквы.
Пасля гібелі Стурэ да верасня 1520 г. весці вайну з датчанамі працягвала яго ўдава Крысціна Юленшэрна. Праз тры гады Кальмарская унія была скасавана, і на шведскі прастол узыйшоў Густаў Ваза.
Зноскі
- ↑ detto il Gióvane Sture Sten Svantesson // sapere.it
- ↑ Sten Svantesson Sture — 1917.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
ЛітаратураПравіць
- Ahlenius K. Sten Sture d.y. och Gustaf Trolle 1514—1517 // Historisk Tidskrift. — Stockholm, 1897.