Суд Гомельскага раёна

Суд Гомельскага раёна — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Гомельскага раёна. Размешчаны ў Гомелі, у будынку па вуліцы Шаўчэнкі, 7а.

Суд Гомельскага раёна
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Гомельскі раён
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Галіна Міхайлаўна Сыцько
Уступіў на пасаду 6 лютага 2020
Зала пасяджэнняў
Адрас 246022, г. Гомель, вул. Шаўчэнкі, 7а

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Гомельскі абласны суд[1].

Старшыні суда правіць

Зноскі

Спасылкі правіць