Суд Рэчыцкага раёна

Суд Рэчыцкага раёна — раённы суд агульнай юрысдыкцыі[1] на тэрыторыі Рэчыцкага раёна. Размешчаны ў Рэчыцы, у будынку па вуліцы Леніна, 49.

Суд Рэчыцкага раёна
Від раённы суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі
Юрысдыкцыя Рэчыцкі раён
Склад прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Тэрмін службы 5 гадоў
Кіраўніцтва
Старшыня Генадзь Уладзіміравіч Шэвель
Уступіў на пасаду 15 чэрвеня 2020 
Зала пасяджэнняў
Адрас 247483, Гомельская вобласць, г. Рэчыца, вул. Леніна, 49

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі[1].

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў[1].

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Гомельскі абласны суд[1].

Старшыні суда правіць

Зноскі

Спасылкі правіць