Сузалежнасцьсацыялогіі) — гэта тэорыя, якая спрабуе растлумачыць незбалансаваныя адносіны, калі адзін чалавек спрыяе самаразбуральным паводзінам[1] іншага, такім як залежнасць, дрэннае псіхічнае здароўе, нязрэласць, безадказнасць ці недастатковая паспяховасць[2].

Значэнні сузалежнасці розныя, але звычайна ўсе яны ўключаюць у сябе высокую ступень самаахвярнасці, увагу да патрэб іншых, падаўленне ўласных эмоцый і спробы кантраляваць або вырашаць праблемы іншых людзей.[3] Людзі, хто ідыфікуюцца як сузалежныя, дэманструюць нізкую самаацэнку, але незразумела, ці з’яўляецца гэта прычынай ці следствам характарыстык, звязаных з сузалежнасцю.[4] Сузалежнасць не абмяжоўваецца шлюбнымі, партнёрскімі або рамантычнымі адносінамі, бо калегі, сябры і члены сям’і могуць быць сузалежнымі.

Гісторыя правіць

Паняцце сузалежнасць часцей за ўсё асацыюецца з групамі Alcoholics Anonymous (групы Ананімных Алкаголікаў; у Беларусі сустракаюцца пры касцёлах) і разуменнем таго, што алкагалізм датычыцца не толькі залежнага, але таксама яго сям’і і сяброў.[5] Тэрмін «сузалежнасць» быў ўпершыню выкарыстаны для апісання таго, як члены сям’і і сябры могуць перашкаджаць выздараўленню чалавека, які пакутуе ад расстройства, звязанага з ужываннем псіхаактыўных рэчываў, аказваючы празмерную дапамогу.[6]

Ужыванне канцэпцыі сузалежнасці прасоўвалася супольнасцю самадапамогі. Кніга псіхолага Джанет Г. Войціц «Дарослыя дзеці алкаголікаў» выйшла ў 1983 годзе і разышлася тыражом у два мільёны копій, у той жа момант знаходзілася ў спісе бестселераў амерыканскай газеты New York Times на працягу 48 тыдняў. Праца Робіна Норвуда «Жанчыны, якія занадта моцна кахаюць» 1985 году была прададзена тыражом два з паловай мільёны асобнікаў і дала пачатак групе «Дванаццаць крокаў» па ўсёй Амерыцы для жанчын, «залежных» ад мужчын.[7] Мелодзі Біці папулярызавала канцэпцыю сузалежнасці ў 1986 годзе ў кнізе «Сузалежных больш няма», якая разышлася тыражом у восем мільёнаў копій.[8] У 1986 годзе доктар медыцынскіх навук Цімэн Чэрмак напісаў «Дыягностыка і лячэнне сузалежнасці: кіраўніцтва для прафесіяналаў». У гэтай кнізе і артыкуле для журнала Journal of Psychoactive Drugs, Чэрмак беспаспяхова выступаў за ўключэнне сузалежнасці ў якасці расстройства асобы ў Дыягнастычны і статыстычны дапаможнік па псіхічных расстройствах,DSM-III-R.[9]

Значэнне правіць

Сузалежнасць не мае ўстойлівага значэння або дыягнастычных крытэрыяў у супольнасці псіхічнага здароўя.[10]

Згодна з кнігай «Сузалежнасць для чайнікаў», сузалежны чалавек — гэта чалавек, які не можа функцыянаваць сам па сабе, чыё мысленне і паводзіны арганізаваны вакол іншага чалавека, працэсу ці субстанцыі.[11] Паводле гэтай канцэпцыі многія людзі, якія знаходзяцца ў сузалежных адносінах, надаюць нізкі прыярытэт сваім уласным патрэбам і ў той жа час празмерна непакояцца пра патрэбы іншых. Сузалежнасць можа ўзнікнуць у любым тыпе зносін, у тым ліку сямейных, працоўных, сяброўскіх, таксама рамантычных, у адносінах з аднагодкамі або грамадствам.[12]

Доктар медыцынскіх навук Цімен Чэрмак прапанаваў дыягнасаваць сузалежнасць як расстройства асобы, калі пэўныя рысы асобы стновяцца празмернымі і дэзадаптыўнымі, выклікаюць істотныя парушэнні ў нармальным функцыянаванні ці прымушаюць пакутаваць.[13] Аднак сузалежнасць не была ўключана ні ў адно выданне Дыягнастычнага і статыстычнага дапаможніка па псіхічных расстройствах.

Паводзіны і характарыстыкі правіць

Згодна з тэорыямі сузалежнасці, сузалежны партнёр у адносінах часта апісваецца як чалавек, які дэманструе адносіны і паводзіны, якія павялічваюць праблемы ў стасунках, а не памяншаюць іх. Часта мяркуюць, што сузалежныя людзі выхоўваліся ў дысфункцыянальных сем’ях або з ранняга ўзросту сутыкаліся з залежнасцю, у выніку чаго дапускалі падобныя мадэлі паводзін свайго партнёра.[14]

Адносіны правіць

Сузалежныя адносіны часта характарызуюцца праблемамі з інтымнай блізкасцю, залежнасцю, кантролем (уключаючы апеку), дысфункцыянальнай камунікацыяй, асабістымі межамі, высокай эмацыянальнасцю. У адносінах можа быць дысбаланс, калі адзін чалавек злоўжывае ці кантралюе, або падтрымлівае ці спрыяе залежнасці іншага чалавека, дрэннаму псіхічнаму здароўю, няспеласці, безадказнасці.[15]

Згодна з гэтай канцэпцыяй, пачуццё мэты сузалежнага чалавека ў адносінах заснавана на прынясенні надзвычайных ахвяр дзеля задавальнення патрэб партнёра. Сузалежныя адносіны азначаюць некаторую ступень нездаровай «прыхільнасці» і паводзін, калі адзін чалавек не валодае самадастатковасцю або аўтаноміяй. Задавальненне аднаго ці абодвух бакоў залежыць ад каханага чалавека. Адзін або абодва бакі залежаць ад іх каханага чалавека. Настрой і эмоцыі сузалежных часта вызначаюцца тым, як на іх думку успрымаюць іншыя людзі (асабліва блізкія). Такое самаўспрыманне часта прыводзіць да дакучлівых паводзін, якія могуць пашкодзіць адносінам партнёраў.[16]

Расстройствы асобы правіць

Сузалежнасць можа дыягнаставацца ў людзей з расстройствамі асобы, а таксама іх блізкіх.

  • Памежнае расстройства асобы — існуе тэндэнцыя, што блізкія людзей з памежным расстройствам асобы (ПРА) бяруць на сябе ролю «апекуноў», і пачынаюць надаваць прыярытэтную ўвагу праблемам у жыцці чалавека з ПРА, а не праблемам у іх уласным жыцці. Сузалежны партнёр можа здабыць пачуццё ўласнай значнасці, калі яго будуць успрымаць як «разумнага» або «адказнага».[17]
  • Нарцысічнае расстройства асобы — нарцысы валодаюць здольнасцю прымушаць іншых цалкам верыць у іх ідэі, погляды, затым прымушаюць дапамагаць нарцысам увасобіць гэта ў рэальнасць. Яны шукаюць, прыцягваюць партнёраў, якія будуць ставіць патрэбы іншых (у гэтым выпадку нарцысаў) вышэй за свае уласныя[18] Сузалежны чалавек можа забяспечыць нарцысу паслухмяную і ўважлівую аўдыторыю.[19]

Сямейная дынаміка правіць

У дысфункцыянальнай сям’і дзіця вучыцца прыстасоўвацца да патрэб і пачуццяў бацькоў, а не наадварот.[15] Выхаванне патрабуе пэўнай долі самааддачы і надання патрэбам дзіцяці высокага прыярытэту. Бацькі таксама могуць быць сузалежнымі ад уласнага дзіцяці.[20] Як правіла, бацькі, якія клапоцяцца аб сваіх уласных патрэбах (эмацыянальных і фізічных) здаровым чынам, будуць лепшымі апекунамі, у той час як сузалежныя бацькі могуць быць менш эфектыўнымі ці могуць нават нашкодзіць дзіцяці. Сузалежныя адносіны часта праяўляюцца праз стымулюючыя паводзіны, асабліва паміж бацькамі і іх дзецьмі. З іншага боку, патрэбы дзіцяці з’яўляюцца неабходнымі, але ў той жа момант яны часовыя, а патрэбы сузалежнага чалавека пастаянныя. Дзеці сузалежных бацькоў, якія ігнаруюць, адмаўляюць, падаўляюць уласныя пачуцці, могуць стаць сузалежнымі.

Выздараўленне і прагноз правіць

Спецыялісты ў галіне псіхічнага здароўя прытрымліваюцца розных меркаванняў наконт дыягностыкі і лячэння сузалежнасці, бо не маюць прызнаных дыягнастычных крытэрыяў і адзінага меркавання адносна таго, як трэба вызначаць сузалежнасць.[21] Клопат пра чалавека з фізічнай залежнасцю не абавязкова з’яўляецца лячэннем паталогіі. Ад выхавацеля могуць спатрэбіцца толькі напорыстасць і ўменне ўскласці адказнасць за залежнасць на іншага.[22][23] Існуюць розныя шляхі выздараўлення для асоб, якія змагаюцца з сузалежнасцю. Напрыклад, некаторыя могуць выбраць кагнітыўна-паводніцкую псіхатэрапію, якая часам суправаджаецца хімічнай тэрапіяй пры дэпрэсіі. Напрыклад, у Злучаных Штатах Амерыкі існуюць групы падтрымкі сузалежных, такія як Co-Dependents Anonymous (CoDA), Al-Anon/Alateen, Nar-Anon, and Adult Children of Alcoholics (ACoA), якія былі створаны па прыкладу дванаццаціэтапнай праграмнай мадэлі ананімных алкаголікаў, таксама, як прыклад, заснаваныя на Бібліі хрысціянскія праграмы з 12 крокаў Celebrate Recovery і Life Recovery. [24]

Пры пошуку шляху да збаўлення ад сузалежнасці быў прапанаваны пераход ад празмернай пасіўнасці ці празмернай аддачы да празмернай агрэсіўнасці, ці празмернага эгаізму. Тэрапеўты могуць імкнуцца дапамагчы кліенту развіць баланс паміж гэтымі двума крайнасцямі праз здаровую напорыстасць, якая пакідае месца для таго, каб быць клапатлівым чалавекам, зводзіць да мінімуму эгаізм, хуліганства або паводзіны, якія могуць адлюстроўваць залежнасць ад канфліктаў.

Развіццё пазіцыі ахвяры (менталітэт ахвяры) не з’яўляецца выздараўленнем ад сузалежнасці. Ментальнасць ахвяры таксама можа разглядацца як частка першапачатковага стану сузалежнасці (адсутнасць паўнамоцтваў прымушае чалавека адчуваць сябе «суб’ектам» падзей, а не ўпаўнаважаным акцёрам).Той, хто сапраўды вылечыўся ад сузалежнасці, адчуваў бы сябе ўпаўнаважаным і падобным на аўтара свайго жыцця і дзеянняў, а не на ласку знешніх сіл. Псіхіка ахвяры таксама можа ўзнікаць у спалучэнні з праблемамі пасіўна-агрэсіўнага кантролю. З пункту гледжання выхаду за менталітэту ахвяры, здольнасць прабачаць і адпускаць (за выключэннем выпадкаў вельмі жорсткага гвалту) таксама можа быць прыкметай сапраўднага выздараўлення ад сузалежнасці, але гатоўнасць цярпець далейшы гвалт будзе казаць пра адваротнае.[22]

Існуе тэорыя, што нявырашаныя сузалежнасці могуць прывесці да больш сур’ёзных праблем, такіх як алкагалізм, наркаманія, расстройства харчовых паводзінаў, сэксуальная залежнасць, псіхасаматычныя захворванні і іншых самаразбуральных паводзінаў.[25] Людзі з сузалежнасцю з большай верагоднасцю будуць прыцягваць да сябе далейшы гвалт з боку агрэсіўных людзей (такія як людзі з БРА ці НРА), часцей заставацца працаваць на стрэсавых працах або ў аб’юзіўных адносінах, радзей звяртацца па медыцынскую дапамогу, калі гэта неабходна, а таксама радзей атрымліваць павышэнне па службе і, як вынік, зарабляць менш грошай, чым тыя, хто не сузалежны.[25] У некаторых людзей сацыяльная няўпэўненасць, выкліканая сузалежнасцю, можа прагрэсаваць у поўнамаштабныя сацыяльныя трывожныя расстройствы, такія як сацыяльная фобія, трывожнае расстройства асобы, або не здаровая сарамлівасць. [25] Таксама могуць узнікаць іншыя звязаныя са стрэсам расстройствы, такія як панічнае расстройства, дэпрэсія або посттраўматычнае стрэсавае расстройства.[25]

Супярэчнасці правіць

Сузалежнасць не з’яўляецца дыягнастуемым станам псіхічнага здароўя, і няма адзінага меркавання ў медыцыне адносна яе вызначэння.[10] Без клінічнага вызначэння гэты тэрмін лёгка прымяняецца да многіх відаў паводзін і празмерна выкарыстоўваецца некаторымі аўтарамі методык па самадапамозе і суполкамі падтрымкі.[26]

У артыкуле журнала Psychology Today клініцыст Крысці Пікевіч выказала здагадку, што тэрмін сузалежнасць празмерна выкарыстоўваецца насельніцтвам, а стыгматызацыя пацыента як сузалежнага можа збіваць з панталыку і прымушаць саромецца, а не дапамагаць сфакусіравацца на тым, як траўмы ўплываюць на яго цяперашнія адносіны.[27]

Іншыя падкрэслівалі, што сузалежнасць — гэта тэорыя, адсутнічаюць доказы таго, што сузалежнасць выклікана хваробай.[28] Тэорыя прыхільнасці можа быць больш карыснай мадэллю для разумення прыхільнасці ў дарослых і барацьбы з ёй.[29] Сузалежнасць жа адносіцца не да ўсіх клапатлівых паводзін або пачуццяў, а толькі да тых, якія празмерныя да нездаровай ступені. Некаторыя навукоўцы і медыцынскія работнікі сцвярджаюць, што сузалежнасць — гэта празмерная адказнасць і гэта трэба разумець як пазітыўны імпульс, які перайшоў у крайнасць, а адказнасць за адносіны з іншымі павінна суіснаваць з адказнасцю перад самім сабой.[30]

Зноскі

  1. McGrath, Michael; Oakley, Barbara (2012). Oakley, Barbara; Knafo, Ariel; Madhavan, Guruprasad; Wilson, David Sloan (рэд-ры). Codependency and Pathological Altruism. New York: Oxford University Press. p. 49. ISBN 9780199876341.
  2. "Codependency and Codependent Relationships". BPDFamily.com. 13 July 2014.
  3. Dear, G.E.; Roberts, C.M.; Lange, L. (2004). "Defining codependency: An analysis of published definitions". In S. Shohov (Ed.), Advances in Psychology Research. 34: 63–79.
  4. Marks, A.; Blore, R.; Hine, D. (2012). "Development and Validation of a Revised Measure of Codependency". Australian Journal of Psychology. 64: 119–127.
  5. Davis, Lennard J. (2008). Obsession: A History. London: University of Chicago Press. p. 178. ISBN 978-0-226-13782-7.
  6. Is Your Relationship Codependent? And What Exactly Does That Mean?. Scientific American. Scientific American. Праверана 12 January 2017.
  7. Travis, Trish (2009). The Language of the Heart, A Cultural History of the Recovery Movement from Alcoholics Anonymous to Oprah Winfrey. Chapel Hill, N.C.: University of North Carolina Press. p. 168. ISBN 978-0-8078-3319-3.
  8. J. S. Rice, A Disease of One’s Own (1998) p. 2
  9. Morgan Jr., JP. "What is codependency?". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  10. а б Dear, Greg E.; Roberts, Clair N.; Lange, Lois (2005). Shohov, S (рэд.). Advances in psychology research. Volume 34. Hauppauge: Nova Science Publishers. p. 189. ISBN 1594540799.
  11. Codependency for Dummies. John Wiley & Sons, Inc. 2012.
  12. Recovery Patterns of Codependence. CoDA.org. Codependents Anonymous (8 красавіка 2010).
  13. Cermak M.D., Timmen L. (1986). "Diagnostic Criteria for Codependency". Journal of Psychoactive Drugs. 18 (1): 15–20. doi:10.1080/02791072.1986.10524475. PMID 3701499.
  14. Aristizábal, Luz Adriana (27 October 2020). "Codependency in the Relations of Couples of Imprisoned Women". Social Sciences. 9 (11): 190. doi:10.3390/socsci9110189.
  15. а б . Minnesota. 2014. {{cite book}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  16. Why Is Codependency A Serious Problem For Relationships?(недаступная спасылка) (19 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
  17. Codependency and Borderline Personality Disorder: How to Spot It. Clearview Women's Center. Архівавана з першакрыніцы 7 December 2014.
  18. Simon Crompton, All About Me: Loving a Narcissist (London 2007) pp. 157, 235
  19. Crompton, p. 31
  20. Rusnáková, Markéta (May 2014). "Codependency of the Members of a Family of an Alcohol Addict": 647–653. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  21. Gomberg, Edith S Lisansky (1989). Gomberg, Edith S (рэд.). On Terms Used and Abused: The Concept of 'Codependency'. Drugs & Society. Vol. 3. pp. 113–132. doi:10.1300/J023v03n03_05. ISBN 978-0-86656-965-1.
  22. а б Moos, R.H. (1990). Alcoholism Treatment: Context, Process and Outcome. ISBN 978-0-19-504362-4.
  23. Affleck, Glenn (1987). "Causal attribution, perceived benefits, and morbidity after a heart attack: An 8-year study". Journal of Consulting and Clinical Psychology. 55 (1): 29–35. doi:10.1037/0022-006X.55.1.29.
  24. Collet, L (1990). "After the anger, what then? ACOA: Self-help or self-pity?". Family Therapy Networker. 14 (1): 22–31.
  25. а б в г «Codependence», in: Benjamin J. Sadock & Virginia A. Sadock (eds), Kaplan & Sadock’s Comprehensive Textbook of Psychiatry on CD, Philadelphia: Lippincott Williams & Wilkins, 7th ed. 2000, ISBN 0-7817-2141-5 і 2-07-032070-7.
  26. Chances Are You're Codependent Too. The New York Times (1990).
  27. "Codependent" No More?.
  28. Chiauzzi; Liljegren (1993). "Taboo topics in addiction treatment. An empirical review of clinical folklore": 303–316. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  29. Levine, Amir; Heller, Rachael S. F. (2010). Attached. New York: Tarcher/Penguin. pp. 56–61. ISBN 978-1101475164.
  30. Anderson, S.C. "A critical analysis of the concept of codependency": 677–685. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)

Літаратура правіць

  • Cermak MD, Timmen L., Diagnosing and Treating Co-Dependence: A Guide for Professionals Who Works with Chemical Dependence, Their Spouses, and Children (Professional Series), 1998, Hazelden Publishing, Мінесота,ISBN 978-0935908329
  • CoDA, Co-Dependents Anonymous, 1997, CoDA Resource Publishing, Phoenix,ISBN 978-0964710504
  • Beattie, Melody Codependent No More: Як перастаць кантраляваць іншых і пачаць клапаціцца пра сябе, 1986, Хазелдэн, Мінесота,ISBN 978-0894864025
  • Доктар медыцынскіх навук Уітфілд, Чарльз Л., Вылячэнне дзіцяці ўнутры сябе: адкрыццё і аднаўленне для дарослых дзяцей з неспрыяльных сем’яў, 1987, Health Communications, Inc., Фларыда,ISBN 978-0932194404
  • Lancer, Darlene, Conquering Shame and Codependency: 8 Steps to Freeing the True You, 2014, Хазелдэн, Мінесота,ISBN 1616495332