Трэці шлях (супольнасць)

(Пасля перасылкі з Супольнасць Трэці Шлях)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

«Трэці шлях» — міжнародная супольнасць маладых беларусаў, якія жывуць у Беларусі і ў беларускай дыяспары. Дэкларуе ліберальныя каштоўнасці. Створана ў 2004 годзе як спосаб удзелу ў грамадскім і палітычным жыцці Беларусі, а таксама адкрытая дэмакратычная дыскусійная пляцоўка[1], на якой абмяркоўваюцца тэмы, важныя для сённяшняй і заўтрашняй Беларусі. Заснаваная ў жніўні 2004 года магістрантамі ЕГУ і іх калегамі. Падставай для стварэння супольнасці з'явілася зачыненне ўладамі Беларусі ЕГУ, а таксама абвяшчэнне рэферэндуму аб падаўжэнні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А. Р. Лукашэнкі.

Місія, мэты і прынцыпы супольнасці

правіць

Місія супольнасці — спрыянне мадэрнізацыі Беларусі ў паспяховую і канкурэнтаздольную краіну з прыярытэтам ліберальных каштоўнасцяў

Стратэгічныя мэты супольнасці:

  • фармаванне новага пакалення разнастайнай па складзе, але адзінай у бачанні будучыні краіны прафесійнай нацыянальнай эліты Беларусі на аснове перспектыўных маладых беларусаў 15-30 гадоў, якія жывуць як у краіне, так і за яе межамі;
  • стварэнне ўстойлівай і ўплывовай грамадзянскай платформы для стрымлівання негатыўных тэндэнцый у палітычнай сістэме краіны, яе паслядоўнай мадэрнізацыі ў бок прафесійнай, каштоўнасна-арыентаванай сістэмы адкрытага тыпу (са сталай цыркуляцыяй людзей унутры яе па прынцыпе канкурэнцыі іх асабістых патэнцыялаў).

Каштоўнасці ўдзельнікаў супольнасці:[1]

  • свабода асобы як права чалавека самастойна прымаць рашэнні;
  • адказнасць як умова волі асобы
  • прыватная ўласнасць як аснова незалежнасці асобы
  • свядомы ўдзел у жыцці грамадства як умова, якая вызначае дабрабыт грамадства ў цэлым
  • салідарнасць як сумеснае сцвярджэнне і абарона агульных каштоўнасцяў
  • разнастайнасць як умова росквіту грамадства
  • талерантнасць як права на існаванне іншых меркаванняў, поглядаў і стыляў жыцця
  • дыялог як аснова грамадскай згоды
  • сумленнасць і адкрытасць як прынцып існавання грамадства
  • добрая воля як умова рэалізацыі ўсіх вышэйпералічаных мэт
  • праца як умова самарэалізацыі асобы і дабрабыту грамадства

Дадатковыя звесткі

правіць

Адметная перавага супольнасці — размеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, стаўка на здольных маладых беларусаў, адпавядаючых якасным крытэрам, што прад’яўляюцца да прадстаўнікоў эліты.

Каштоўнасная арыентацыя ўдзельнікаў супольнасці — ліберальныя каштоўнасці

Знешнепалітычная арыентацыя Беларусі (бачанне) — роўнааддалены статус Беларусі, прагматычныя адносіны з Расіяй, ЕС і НАТА. Няўступ у НАТА, ЕС, неўваходжанне ў РФ, рэфармаванне праекту Саюзнай дзяржавы ў эканамічны замест палітыка-эканамічнага, удзел у формах рэгіянальнай кааперацыі ў межах нацыянальных інтарэсаў, адказнасць за ўзятыя краінай палітычныя і эканамічныя абавязальніцтвы.

Пакаленне Адраджэння

правіць

Пакаленне Адраджэння — праграма супольнасці, накіраваная на маладых, актыўных і здольных беларусаў, якія жывуць у Беларусі і за мяжой. Мэта праграмы — спрыяць адукацыі ўстойлівай і ўплывовай супольнасці здольных маладых беларусаў рознай прафесійнай і ідэйнай прыналежнасці, якія пражываюць у Беларусі або прыналежаць беларускай дыяспары, матываваных да доўгатэрміновай падтрымкі дэмакратычных ператварэнняў у Беларусі і яе трансфармацыі ў дзяржаву з адкрытым грамадствам і паспяховай эканомікай. У яе рамках з 2007 года рэалізуюцца адукацыйныя, сеткавыя і інфармацыйныя праекты сумесна з партнерамі з Славакіі, Германіі, Польшчы, Балтыйскіх і Паўночных краін.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б http://3dway.org/about-us Архівавана 13 чэрвеня 2010. Третий путь: О нас

Спасылкі

правіць
  • http://www.3dway.org Архівавана 11 жніўня 2009. — Сайт супольнасці
  • Трэці Шлях: Пра нас [1] Архівавана 15 верасня 2009.
  • Маніфест Трэцяга Шляху [2] Архівавана 15 верасня 2009.
  • "Бацька" - беларускі брат "Масяні" [3]
  • Беларускія мультыплікатары зганьбавалі Лукашэнку [4]
  • Трэці шлях [5]
  • Трэці шлях - 3dway.org [6]
  • Аляксандр Лукашэнка, пераможца мульцяшак [7](недаступная спасылка)
  • У рэжыме чакання [8] Архівавана 20 лістапада 2008.
  • «Трэці шлях» падарыў А.Лукашэнку «Лунэт» [9] Архівавана 6 ліпеня 2011.
  • Бліжэй да сакавіка (I) [10](недаступная спасылка)
  • Беларускі апазіцыянер быў затрыманы ў Расіі з мэтай экстрадыцыі [11] Архівавана 3 чэрвеня 2009.
  • У Вашынгтоне праходзіць беларуская выстаўка «Мастацтва супраць дыктатуры» [12] Архівавана 16 верасня 2009.