Суруга (заліў)
Заліў Суруга (яп.: 駿河湾 Суруга-ван ) — заліў на ціхаакіянскім узбярэжжы галоўнага японскага вострава Хонсю. Берагі заліва ўваходзяць у тэрыторыю прэфектуры Сідзуока. Аддзелены ад акіяна паўвостравам Ідзу і дзякуючы гэтаму, у значнай ступені абаронены ад акіянскіх хваль. Шырыня заліва ля ўваходу — 56 км, даўжыня — 59 км. Глыбіня больш 2500 метраў: па дне заліва праходзіць жолаб Суруга[1].
Від на Фудзі і заліў Суруга
На заліве стаіць некалькі буйных гарадоў: Сідзуока, Сімідзу, Нумадзу, Яідзу. Развіта рыбалоўства і водныя віды спорту.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Molluscan thanatocoenoses in Suruga Bay, central Japan, and their relation to sedimentary settings (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 5 ліпеня 2009.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. |