Сурырэ́ла (Surirella) — род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сямейства сурырэлавых.

Сурырэла

Surirella spiralis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Surirella Turpin, 1828


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  5331
EOL  11767

Апісанне правіць

Панцыр сіметрычны, радзей асіметрычны, бывае спіральна сагнуты ўздоўж падоўжанай восі, з паяска лінейны, трапеца- або клінападобны. Створкі лінейныя, авальныя, яйцападобныя, зрэдку гітарападобныя, з крылападобным расшырэннем па краі, у якім знаходзіцца шво. Рэбры папярочныя, на крылах пранізаныя каналамі, па сярэдняй лініі створкі перарваныя восевай складкай. Хларапласты два, лопасцевыя, прылягаюць да створак і злучаны пасярэдзіне «мосцікам».

Пашырэнне правіць

Вядома звыш 200 прэснаводных, саланаватаводных і марскіх відаў. Трапляюцца на дне і ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, часта выкапнёвыя. На Беларусі адзначаны сурырэла двухрадная (Surirella biseriata), сурырэла магутная (Surirella robusta), сурырэла зграбная (Surirella gracilis), сурырэла двайная (Surirella didyma), сурырэла лінейная (Surirella linearis) і інш.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне пераважна вегетатыўнае — падоўжаным дзяленнем клеткі.

Літаратура правіць