Сусветная выстаўка (1878)

Сусветная выстаўка (Exposition Universelle) 1878 года праводзілася ў Парыжы ў адмыслова пабудаваным для гэтай мэты палацы Тракадэро і была заклікана аднавіць міжнародны прэстыж Францыі, які пахіснуўся пасля яе паразы ў франка-прускай вайне. Германія ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве ўстрымалася. Падрыхтоўка выстаўкі зацягнулася з-за палітычнай бязладзіцы ў Францыі, аднак дзякуючы напружанай працы арганізатараў у месяцы, якія папярэднічалі адкрыццю, ім атрымалася перасягнуць па размаху ўсе папярэднія выстаўкі і прыцягнуць не меней 13 млн наведвальнікаў. Прыкладна палову экспанатаў складалі французскія вырабы, сярод астатніх краін ільвіную долю экспанатаў прадставіла Брытанская імперыя.

Сусветная выстаўка (1878
Палац Тракадэро
Павільён Расійскай імперыі быў выкананы ў псеўдарускім стылі па праекце Ропета

Сярод вынаходстваў, прадэманстраваных на Сусветнай выстаўцы, — тэлефон Аляксандра Бела, алюмініевы манаплан дзю Тампля і свечка Яблачкава. Томас Эдысан папулярызаваў у Парыжы свае найноўшыя распрацоўкі — мегафон і фанограф. Тады ж упершыню публіка ўбачыла галаву статуі Свабоды (тулава яшчэ не было скончана).

Паралельна з выстаўкай праходзілі канферэнцыі па выпрацоўцы міжнародных нормаў адносна аўтарскага права (на ёй старшынстваваў Віктор Гюго) і па палягчэнні становішча сляпых (яна прывяла да распаўсюджвання шрыфта Брайля).

Спасылкі

правіць