Сусветны Тур UCI
Сусветны Тур UCI (англ.: UCI World Tour) — сезон элітных шашэйных велагонак, які праходзіць са студзеня па кастрычнік; таксама рэйтынгавая сістэма, ранжыруючая велагоншчыкаў па выніках іх удзелу ў элітных велагонках (у 2009-2010 гадах яна называлася Сусветным рэйтынгам UCI, і існавала паралельна з UCI ProTour).
Гісторыя
правіцьЗ 2005 года рэйтынг вядучых шашэйных велагоншчыкаў свету складаўся паводле атрыманых імі ачках у гонках пад эгідай UCI ProTour[1]. Аднак у 2007 годзе адбыўся канфлікт паміж кіраўніцтвам UCI і ASO, арганізатарам Тур дэ Франс і некалькіх іншых найважнейшых гонак. У выніку ў 2008 годзе ўсё Гранд Туры, 5 манументальных класічных велагонак і 2 сакавіцкія шматдзёнкі, арганізаваныя ASO і RCS Sport, выйшлі з календара ProTour. Сезон UCI ProTour 2008 вызначыў наймацнейшага велагоншчыка толькі па выніках гонак, якія засталіся, гэта значыць без уліку выступаў велагоншчыкаў ў вядучых сусветных велагонках.[2] Гэта не магло задаволіць грамадскасць, таму з 2009 года за гонкі, якія выйшлі, таксама налічваюцца ачкі, прычым больш высокія, чым за гонкі ProTour; новы рэйтынг атрымаў назву UCI World Ranking. У гэты рэйтынг ўваходзяць усе гонкі даканфліктнага 2007 сезону (акрамя адмененых Эйндхавенскай каманднай гонкі з раздзельным стартам і Тура Германіі). Таксама арганізатары Тура прыклалі намаганні для пашырэння геаграфіі спаборніцтваў: цяпер у каляндар ProTour уваходзяць аўстралійскі Тур Даўн Андэра, канадскія Гран-пры Манрэаля і Гран-пры Квебека. Пазней на фінішы сезонаў з'явіліся Тур Пекіна (з 2011 года) і Тур Ханчжоу (з 2013 года). Акрамя індывідуальнага рэйтынгу, разлічваюцца таксама камандны і нацыянальны, на аснове пяці лепшых гоншчыкаў каманды і краіны адпаведна.
Зноскі
- ↑ UCI listing of events and dates for the 2009 calendar . Uci.ch. Праверана 16 ліпеня 2012.
- ↑ UCI listing of events and dates for the 2009 calendar . Uci.ch. Праверана 16 ліпеня 2012.