Міжнародны саюз веласіпедыстаў
Міжнародны саюз веласіпедыстаў (фр.: Union Cycliste Internationale, UCI) — веласіпедная асацыяцыя, кіруючы орган веласіпеднага спорту ўсяго свету. UCI заснаваны ў швейцарскім горадзе Эгль.
Union Cycliste Internationale | |
---|---|
Галоўны офiс | Эгль, Швейцарыя |
Тып арганізацыі | Спартыўная федэрацыя |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Брайан Куксон |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 14 красавіка 1900 |
Член у | |
uci.ch | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМіжнародны саюз веласіпедыстаў быў заснаваны ў 1900 годзе. Спачатку ў яго ўваходзілі прадстаўнікі Англіі, ЗША, Швейцарыі, Францыі, Бельгіі, а крыху пазней — Італіі, Даніі[2]. UCI да свайго 50-годдзя аб'ядноўваў велафедэрацыі 87 краін. Месцам знаходжання саюза спачатку быў Парыж. Асноўная мова — французская.[3]
Вышэйшым органам Міжнароднага саюза веласіпедыстаў з'яўляецца кангрэс, які збіраецца 2 разы на год. Бягучай дзейнасцю займаецца кіруючы камітэт. У яго ўваходзіць прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, генеральны сакратар, скарбнік. Камітэт выбіраецца тэрмінам на 4 гады. У сваёй дзейнасці Саюз больш увагі надае прафесійнаму спорту, таму што ад яго UCI атрымлівае асноўныя даходы. UCI рэгіструе і зацвярджае ўсе сусветныя рэкорды па веласіпедным спорце на адкрытых і закрытых веладромах для аматараў і прафесіяналаў.
Да нядаўняга часу краіны мелі ў Міжнародным саюзе няроўную колькасць галасоў. Так, Англія, Францыя і маленькая Швейцарыя — па 12 галасоў, Італія — 10 галасоў, СССР, Польшча — па 2 галасы, Румынія, Чэхаславакія і многія іншыя дзяржавы мелі права толькі на 1 голас. Гэтая дыскрымінацыя стала вынікам кансерватыўнасці кіраўнікоў Міжнароднага саюза, засяродзілі сваю ўвагу на прафесійным спорце і імкнуліся не заўважаць папулярнасць аматарскага веласіпеднага спорту.
Увесну 1965 года ў Жэневе была створана спецыяльная камісія для распрацоўкі статута аматарскай федэрацыі (ФІАС)[4].
Прыняцце гэтага статута і выбары кіруючых органаў новай федэрацыі адбыліся на надзвычайным кангрэсе ў часе чэмпіянату свету ў іспанскім горадзе Сан-Себасцьяне. У статуце ФІАС гаворыцца, у прыватнасці, што яна ва ўсёй сваёй дзейнасці кіруецца прынцыпамі Алімпійскай хартыі, не дапушчае ніякай дыскрымінацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў, імкнецца да пашырэння кантактаў і ўмацавання дружбы паміж спартоўцамі. Хоць ФІАС уваходзіць у Міжнародны саюз веласіпедыстаў, яна самастойна кіруе сваім кангрэсам. Кіруючы кангрэс ФІАС выбіраецца таемным галасаваннем тэрмінам на 4 гады. Кожная федэрацыя, што далучылася да ФІАС, мае права толькі на 1 голас.
Кангрэс у Сан-Себасцьяне ўнёс істотныя дапаўненні і ў статут UCI. З тых часоў нацыянальныя федэрацыі ўдзельнікаў UCI маюць наступную колькасць галасоў: заснавальнікі UCI — 3 галасы, федэрацыі, якія знаходзяцца ў UCI не менш за 20 гадоў — 2 галасы, іншыя па 1 голасе. Статут UCI па-ранейшаму не з'яўляецца ўвасабленнем прынцыпаў раўнапраўя і дэмакратыі. Але ўсё ж пэўны прагрэс ужо дасягнуты.
На кангрэсе UCI 1977 годзе ў Венесуэле было прынята рашэнне аб тым, што ў кіруючым камітэце UCI абавязкова павінны быць прадстаўнікі ўсіх кантынентаў. Гэта паслужыла добрым стымулам развіцця веласпорту ў такіх рэгіёнах, як Афрыка, Азія, Лацінская Амерыка, Аўстралія і Акіянія.
У 1968 кангрэс UCI, які праходзіў у Мехіка, звярнуўся ў МАК з просьбай уключыць жаночы веласпорт ў праграму алімпійскіх гульняў. Але мінула 12 гадоў, перш чым МАК пасля такой жа просьбы Маскоўскага кангрэса UCI ў 1980 прыняў адпаведнае рашэнне; яно тычылася толькі да спаборніцтваў на шашы. У 1984 годзе на Гульнях у Лос-Анджэлесе жанчыны ўпершыню прынялі старт ў групавой гонцы на 50 км, а на Гульнях 1988 года яны спаборнічалі ў спрынтарскай гонцы і ў гонцы пераследу.
У 2004 годзе UCI пабудаваў новы 200-метровы[5] веладром у новым цэнтры веласпорту Архівавана 21 жніўня 2006. побач са штаб-кватэрай.
Штаб-кватэра
правіцьШашэйныя гонкі
правіцьМужчыны
правіцьЖанчыны
правіцьГонкі на велатрэку
правіцьВелакрос
правіцьMountain bike
правіцьBMX
правіцьBike Trial
правіцьВелагонкі ў закрытых залах
правіцьФедэрацыі па кантынентах
правіцьКожная нацыянальная федэрацыя уваходзіць у канфедэрацыю кантынента:
- Азіяцкая веласіпедная канфедэрацыя (англ.: Asian Cycling Confederation) (ACC) — Азія;
- Еўрапейскі веласіпедны саюз (фр.: Union Européenne de Cyclisme) (UEC) — Еўропа;
- Веласіпедная канфедэрацыя Акіяніі (англ.: Oceanian Cycling Confederation) (OCC) — Акіянія;
- Панамерыканская веласіпедная канфедэрацыя (ісп.: Confederacion Panamericana de Ciclismo) (COPACI) — Амерыка;
- Афрыканская веласіпедная канфедэрацыя (фр.: Confederation Africaine de Cyclisme) (CAC) — Афрыка.
Зноскі
- ↑ History Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ Geschichte der UCI (englisch) auf www.uci.ch, abgerufen 25. Juli 2012.
- ↑ The Bicycle, 16 September 1942, p6
- ↑ Chronologische Geschichte der uci auf uci.ch (englisch/französisch), abgerufen am 16. April 2011
- ↑ http://www.velodromes.com/cmcaigle.html