Суткова
Сутко́ва[1] (трансліт.: Sutkova, руск.: Сутково) — пасёлак у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Страдубскага сельсавета.
Пасёлак
Суткова
| ||||||||||||||||||||||
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Пярэдзелкаўскага сельсавета[2].
Геаграфія
правіцьЗа 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Суткоўскае радовішча пяску[3]. Лінзападобны паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі даліны Дняпра.
Суткоўскі парк[4], закладзены ў канцы XIX ст. на плошчы больш за 5 га, пейзажны, размешчаны на правым высокім беразе Дняпра. Падзяляецца ярам на паўночную і паўднёвую частку. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом, звернуты фасадам у бок ракі. Асюль адкрываецца далёкая перспектыва на раку і яе пойму, лясы на супрацьлеглым беразе. Тут растуць мясцовыя дрэвы, а таксама больш за 20 асобных каштоўных экзотаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Су́ткаў, Сутко́ў, м.
- ↑ Рашэнне Гомельскай абласнога Савета дэпутатаў ад 1 снежня 2009 г. № 284 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці». Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суткова