Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры
Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры — серыя з двух узброеных інцыдэнтаў у раёне горада Балбала суданскай правінцыі Паўднёвы Дарфур. Сутычкі адбыліся незадоўга да абвяшчэння вынікаў усеагульных выбараў у Судане, паводле якіх прэзідэнт краіны Амар аль-Башыр застаўся на новы тэрмін, а Народна-вызваленчы рух захаваў кантроль над паўаўтаномным поўднем краіны[1].
Сутыкненні ў Паўднёвым Дарфуры | |||
---|---|---|---|
Дата | 23 і 25 красавіка 2010 | ||
Месца | г. Балбала, Дарфур, Судан (9°59′31″ пн. ш. 26°10′54″ у. д.HGЯO) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Сутыкненні
правіцьДакладна невядома, хто быў ініцыятарам сутыкненняў. Прадстаўнікі Народнай арміі вызвалення Судана (НАВС) сцвярджалі, што нападнікі былі вайскоўцамі ўрадавай арміі, якія выкарыстоўвалі пры нападзе чатыры пікапы з усталяванымі кулямётамі[2]. Афіцыйны Хартум адмаўляе якое-небудзь дачыненне да гэтага інцыдэнту, абвінавачваючы ва ўсім качавое арабскае племя рызейгат, назваўшы гэта «відавочным парушэннем» мірнага пагаднення 2005 года[2]. Прадстаўнік племя пацвердзіў агенцтву France Presse, што яго супляменнікі ўдзельнічалі ў баі з апазіцыянерамі за новыя пашы для жывёлы[1]. НАВС абвергла гэта, заявіўшы, што рызейгаты не былі абсталяваны тэхнічкамі[3]. Губернатар суседняй правінцыі Бахр-эль-Газаль толькі пацвердзіў сутыкненне паміж НАВС і «ўзброенымі людзьмі», якое прывяло да ахвяр з абодвух бакоў[3]. Ён заявіў, што сустрэнецца з уладамі Дарфура, каб абмеркаваць гэтае пытанне[3].
Першы напад адбыўся ў Балбала, Паўднёвы Дарфур, і, па словах лідара племя рызейгат, прывёў да гібелі па меншай меры 58 членаў племя і ранення яшчэ 85 чалавек[2][4]. Рызейгаты раней былі ўцягнуты ў канфлікт з іншымі качавымі плямёнамі ў 2009 годзе, сутыкненні з якімі панеслі жыцці 900 чалавек[1]. Групоўка НАВС, якой яны супрацьстаялі, звязана з Народна-вызваленчым рухам Судана, які кіраваў паўаўтаномным рэгіёнам Паўднёвы Судан. Ёй было дазволена захаваць войскі пасля мірнага пагаднення, што завяршыла другую грамадзянскую вайну ў Судане ў 2005 годзе[2].
НАВС заявіла, што 25 красавіка быў здзейснены другі напад на яе сілы ў гэтым раёне[1]. Здарэнне адбылося ў раёне Раджа і прымусіла войскі сепаратыстаў адступіць. З прыблізна 100 чалавек у гэтым раёне толькі 47 удалося сысці ад праціўніка[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д "Sudan clashes kill 'at least 50'". BBC News. 25 April 2010. Праверана 25 April 2010.
- ↑ а б в г д е ё McDoom, Opheera (25 April 2010). "North–south Sudan clashes kill 58, injure 85". Washington Post. Праверана 25 April 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в "Southern Sudan forces attacked near Darfur: SPLA". AFP. Праверана 25 April 2010.
- ↑ "55 killed in Darfur clashes". News 24. 25 April 2010. Архівавана з арыгінала 2019-07-04. Праверана 25 April 2010.