Суфіян Эль-Бакалі

Суфіян Эль-Бакалі (араб. سفيان البقالي‎; нар. 7 студзеня 1996 г., Фес) — мараканскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу з перашкодамі. Алімпійскі чэмпіён 2020 года, двухразовы чэмпіён свету (2022 і 2023), прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў. Адзін з шасці алімпійскіх чэмпіёнаў у гісторыі Марока.

Лёгкая атлетыка
Суфіян Эль-Бакалі
араб. سفيان البقالي‎‎
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя 3000 metres steeplechase[d], 3000 metres[d] і 1500 metres[d]
Нарадзіўся 7 студзеня 1996(1996-01-07)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 191 см
Вага 62 кг
IAAF 14590424
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ва ўзросце васемнаццаці гадоў ён заняў чацвёртае месца на чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2014 года па лёгкай атлетыцы, а затым дэбютаваў на чэмпіянаце Афрыкі 2014 года па лёгкай атлетыцы, заняўшы дзясятае месца на дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі. Ён таксама ўдзельнічаў у бегу па перасечанай мясцовасці і быў 18-м сярод юніёраў на чэмпіянаце свету па кросе 2015 года.

На Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра ён палепшыў свой асабісты рэкорд 8.14.35 хвілін і заняў выніковае чацвёртае месца. Нёс сцяг Марока на цырымоніі закрыцця Гульняў.

Ён выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету 2017 года ў Лондане.

4 кастрычніка 2019 года Суфіян Эль-Бакалі ў горадзе Доха стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі, паказаўшы вынік 8.03,76.

2 жніўня 2021 года перамог у стыпльчэзе на Алімпійскіх гульнях у Токіа з вынікам 8:08.90, Ламеха Гірма з Эфіопіі адстаў на 1,48 сек. Гэта было першае алімпійскае золата для Марока ва ўсіх відах спорту з 2004 года, калі дзве перамогі на Гульнях у Афінах атрымаў знакаміты Хішам эль-Геруж.

18 ліпеня 2022 года ўпершыню стаў чэмпіёнам свету, перамогшы ў Арэгоне з вынікам 8:25.13.

22 жніўня 2023 года Эль-Бакалі выйграў золата ў стыпльчэзе на чэмпіянаце свету ў Будапешце з вынікам 8:03.53. Ламеха Гірма адстаў на 1,91 сек.

Зноскі

  1. World Athletics database