Сухар (металаканструкцыя)

Сухар[1] — дэталь у выглядзе пласцінкі з ліставога металу, якая служыць для мацавання разнастайных металічных канструкцый  (укр.), у прыватнасці ў вузле стрыжняў  (укр.) рашотак і паясоў фермаў.

Сухар
Выява
Матэрыял метал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На невялікіх фермах з адзіночных вугалкоў элементы могуць змацоўваць і без прымянення сухароў, адной зваркай[2].

Разнавіднасці

правіць
  • Прамавугольны сухар — ужываецца ў фермах з трохкутнай рашоткай[2]. Выкарыстоўваецца для мацавання бэлек Двухтаўровага перасеку  (руск.), бэлек-швелераў, бэлек-вуглоў  (укр.) і іншых профіляў да іншых бэлек або калон.
  • Трапецападобны сухар — ужываецца ў фермах з раскосной рашоткай[2]. Выкарыстоўваецца для тых жа мэт, што прастакутны.
  • Трохкутны сухар
  • Сухар у форме паралелаграму са зрэзанымі кутамі («рыбка»)[3] — выкарыстоўваецца, як правіла, для змацавання паміж сабой падоўжных дыяганальных бэлек.
  • Сухар у форме кругавога сектара — выкарыстоўваецца для мацавання папярочных бэлек пры мантажы канструкцый з круглых труб.

Таўшчыні

правіць

У залежнасці ад высілкаў у стрыжнях (бэльках) таўшчыня сухара можа ляжаць у межах ад 6 да 20 мм. У рэдкіх выпадках таўшчыня можа быць большай за 20 мм.

Максімальны высілак,
у стрыжнях рашоткі, кН
Да 150 160-250 251-400 401-600 601-1000 1001-1400 1401-1800 Больш за 1800
Таўшчыня сухара,
мм
6 8 10 12 14 16 18 20

Зноскі