Схул — пячора на гары Кармель ў Ізраілі. Знаходзіцца ў 20 км на поўдзень ад горада Хайфа і ў 3 км ад берага Міжземнага мора.

Схул
Каардынаты: 32°40′14,40″ пн. ш. 34°57′58,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Ізраіль, Кармель
Схул (Ізраіль)
Схул
Схул
Чэрап Схул V (з прыкметамі Homo sapiens і неандэртальца)

Дагістарычны ўчастак ўпершыню раскапала Дораці Гарод летам 1928 года[1].

У пячоры Схул сяліліся напераменку то неандэртальцы (да 130 і 65-47 тыс. гадоў назад), то чалавек разумны (130-80 і пасля 47 тыс. гадоў таму)[2]. Пячора была заселеная ў перыяд сярэдняга палеаліту, 200-45 тыс. гадоў назад[3].

У пячоры Схул было выяўлена 14 шкілетаў, большасць з якіх у 1932 годзе знайшоў Тэадор Мак-Коўн[de] (Theodore D. McCown). Неандэртальцы са Схула ставяцца да больш прагрэсіўнай групы блізкаўсходніх гамінід Схул-Кафзэх, якія прыкметна адрозніваюцца ад больш прымітыўных і падобных на еўрапейскіх неандэртальцаў мясцовых знаходак з пячор Табун, Амуд і Кебара[4].

Рэшткі, знойдзеныя ў пячоры Схул, разам з выяўленымі ў іншых пячорах у запаведніку Нахаль-Меарот (Вадзі-эль-Мугара) і ў пячоры Мугарэт-эль-Зуціе  (англ.), былі класіфікаваны ў 1939 годзе Артурам Кейтам  (англ.) і Тэадорам Мак-Кощнам як від Palaeoanthropus palestinensis — нашчадак Homo heidelbergensis[5][6][7].

Надпяточная костка Схул IV узростам 100 тыс. гадоў мае марфалагічнае падабенства з тараннай (надпятачнай) косткай гамінідаў з сібірскай Байгары узростам 43 тыс. гадоў[8][9]. Патылічная костка, выяўленая на востраве Мероўскі ў Саратаўскай вобласці, мае падабенства з архаічным сапіенсам Схул V[10].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Dorothy Garrod: Excavations in the Mugharet el-Wad, near Athlit, April-June 1929. Quarterly Statement of the Palestine Exploration Fund 61, С. 220-222
  2. Три продырявленные ракушки продырявленные ракушки затавляют по-новому взглянуть на зарождение человеческоц культуры
  3. Olson, S. Mapping Human History. Houghton Mifflin, New York (2003). p.74-75.
  4. Кроманьонцы, древний человек, ископаемый человек
  5. The Palaeolithic Origins of Human Burial, Paul Pettitt, 2013, p. 59
  6. Human Adaptation in the Asian Palaeolithic: Hominin Dispersal and Behaviour during the Late Quaternary, J. Ryan Rabett, 2012, p90
  7. The stone age of Mount Carmel : report of the Joint Expedition of the British School of Archaeology in Jerusalem and the American School of Prehistoric Research, 1929-1934, p. 18
  8. [[Дробышевский, С. В. Новые данные к эволюции человека
  9. Ражев Д. И., Косинцев П. А., Кузьмин Я. В. Плейстоценовая таранная кость (os talus) человека с местонахождения Байгара (центр Западной Сибири)
  10. Харитонов В. М. Находки ископаемых гоминид на территории восточной Европы и сопредельных регионов Азии (Часть 2)

Спасылкі правіць