Сцыцінастрома духмяная

Сцыцінастрома духмяная (Scytinostroma odoratum) — рэдкі від грыбоў сямейства Лахнакладыевыя. Сустракаецца ва ўмераных лясах паўночнага паўшар'я.[1]

Сцыцінастрома духмяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scytinostroma odoratum (Fr.) Donk, 1956


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  195000
EOL  192635
MB  305710

Абараняецца ў Польшчы.

Апісанне правіць

Пладовае цела распрасцёртае, ад крэмавага да бледна-бурага, край прырастае. Гіменафор гладкі або пакрыты буграми. У пладовым целе маюцца вілачкава-разгалінаваныя гіфы шырынёй 0,8-2 мкм і цысціды памерам 18-50 × 3-6 мкм з зярністым змесцівам. Гіфы без пражак. Базідыі 20-50' 4-6 мкм. Споры эліптычныя, 5,5-8,5 '3-5 мкм.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка. На Беларусі адзначаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Сустракаецца ў дубовых, грабавых, хваёвых лясах. Расце і ўтварае пладовыя целы як сапратроф на валежнай драўніне лісцевых парод дрэў (вольха чорная, бяроза, граб звычайны) і хвойных. У заходняй частцы Еўропы адзначаецца пераважна на хвойных дрэвах.

Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені — жніўні. Грыб выклікае белую гніль драўніны.

Зноскі

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)