Адкрыць галоўнае меню

Дзяржаўны сцяг Ару́бы — быў прыняты ў якасці дзяржаўнага сімвала краіны 18 сакавіка 1976 года.

Сцяг Арубы
Аруба
Каралеўства Нідэрланды
Flag of Aruba.svg
Зацверджаны 18 сакавіка 1976
Прапорцыя FIAV 110000.svg 2:3

Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам астраўной дзяржавы Аруба, які вядомы як «Дзень Сцяга» і святкуецца жыхарамі вострава з карнавальнымі шэсцямі і кірмашамі.

АпісаннеПравіць

Сцяг уяўляе сабой светла-сіняе поле (званае «колерам ААН» з-за падабенства з колерам поля сцяга ААН), па якім пралягаюць дзве вузкія паралельныя гарызантальныя жоўтыя паласы ў ніжняй частцы сцяга, і чатырохканцовую чырвоную зорку ў левым верхнім полі сцяга. Зорка абрамлена тонкай паласой белага колеру.

СпасылкіПравіць