Сцяг Балбасава — сцяг гарадскога пасёлка Балбасава Аршанскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

Гарадскі пасёлак Балбасава
Беларусь
Зацверджаны 28 лютага 2011
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага і ніжняй — блакітнага колеру, у цэнтры пярэдняга боку якога размяшчаецца выява герба гарадскога пасёлка Балбасава.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць