Сцяг Дамініканскай Рэспублікі

Дзяржаўны сцяг Дамініканскай Рэспублікі — прыняты 14 верасня 1863 года.

Сцяг Дамініканскай Рэспублікі
Зацверджаны 6 лістапада 1844
Адменены 18 сакавіка 1861
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 5:8
Аўтар сцяга Concepción Bon[d] і María Trinidad Sanchéz[d]
Сцяг Дамініканскай Рэспублікі 1844—1849

Сіні колер азначае свабоду, белы — веру і выратаванне, а чырвоны — кроў і незалежнасць.

Гісторыя

правіць

На працягу больш трохсот гадоў тэрыторыя сучаснай Дамініканскай Рэспублікі — знаходзілася пад іспанскім валадарствам. У 1821 годзе паўсталыя патрыёты абвясцілі незалежную Рэспубліку Санта-Дамінга пад сцягам з чырвонай, белай і жоўтай гарызантальных палос, але ўжо на наступны год яна была захоплена суседняй Рэспублікай Гаіці. У 1838 годзе было створана тайнае таварыства «Ла Трынітарыя», якое паставіла сваёй мэтай аднаўленне незалежнасці. Паколькі гаіцяне, якія панавалі ў краіне, з'яўляліся галоўным чынам прыхільнікамі рэлігійных культаў афрыканскага паходжання, а мясцовае насельніцтва — каталіцызму, вызваленчы рух набыў каталіцкую афарбоўку. Паролем змоўшчыкаў сталі словы «Бог. Айчына. Свабода», а эмблемай — крыж як сімвал самаахвяравання. Сцяг таварыства стварыў яго кіраўнік (будучы першы прэзідэнт Дамініканскай Рэспублікі) Хуан Пабла Дуартэ, наклаўшы белы крыж на тагачасны гаіцянскі сіне-чырвоны сцяг. Часам крыж займаў толькі цэнтральную частку сцяга і суправаджаўся вакол з белых зорак.

Арганізаванае «Ла Трынітарыяй» у 1844 годзе паўстанне ўвянчалася абвяшчэннем незалежнасці Дамініканскай Рэспублікі, а сцяг тайнага таварыства стаў дзяржаўным. Сіні колер на ім сімвалізуе свабоду, чырвоны — агонь барацьбы за яе дасягненне і разлітую ў гэтай барацьбе кроў. Белы колер пазначае сілу і чысціню народа, яго рэлігійную веру і гатоўнасць да самаахвяравання. У далейшым каляровыя прамавугольнікі сцяга сталі размяшчацца ў шахматным парадку, а затым у цэнтр сцяга быў змешчаны герб. У сучасным выглядзе дзяржаўны сцяг існуе з 1863 года.

Спасылкі

правіць

http://www.vokrugsveta.ru/vs/article/1305/