Сцяг Каларада
Сцяг Каларада (англ.: Flag of Colorado) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Каларада.
Сцяг штата Каларада | |
---|---|
ЗША | |
Зацверджаны | 31 сакавіка 1964 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Эндру Карлайл Карсон |
5 чэрвеня 1911 — 31 сакавіка 1964 |
Сцяг штата Каларада ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, падзеленае на тры роўнавялікія гарызантальныя паласы. Верхняя і ніжняя палосы сіняга колеру, сярэдняя - белага колеру. На сярэдзіне сцяга, бліжэй да дрэўка, намаляваная круглая літара «С» чырвонага колеру, запоўненая залатым дыскам.
Сіні колер сімвалізуе нябёсы, золата - сонечнае святло, белы - снежныя горы, чырвоны - зямлю.
Сцяг быў прапанаваны Эндру Карлайлам Карсанам ў 1911 годзе і афіцыйна зацверджаны ў якасці сцяга штата 5 чэрвеня гэтага ж года.
Аднак, закон не вызначаў памер літары «С» і адценні сіняга і чырвонага колераў. Такім чынам, некаторыя сцягі адрозніваліся колерамі і памерам літары «С». 28 лютага 1929 года, Генеральная Асамблея штата дадала да апісання сцяга, што сіні і чырвоны колеры будуць такога ж адцення як на сцягу Злучаных Штатаў. 31 сакавіка 1964 года, было ўказана, што дыяметр залатога дыска павінен быць роўным 1/3 шырыні сцяга.
Для паляпшэння артыкула пажадана |