Сцяг Каморскіх Астравоў

(Пасля перасылкі з Сцяг Каморскіх астравоў)

Дзяржаўны сцяг Саюза Каморскіх Астравоў у яго цяперашняй форме быў прыняты ў 2002 годзе. Папярэдні сцяг уяўляў сабой паўмесяц на зялёным фоне. На новым сцягу паўмесяц захаваны, але змешчаны ў зялёны трохкутнік. Акрамя таго былі дададзеныя чатыры паласы, якія сімвалізуюць чатыры вострава архіпелага: жоўты сімвалізуе Магелі, белы сімвалізуе Маёта, чырвоны сімвалізуе Анжуан і сіні сімвалізуе Гранд-Камор. Чатыры зоркі побач з паўмесяцам таксама сімвалізуюць астравы. Паўмесяц сімвалізуе іслам - галоўную рэлігію Каморскіх Астравоў.

Каморы
Зацверджаны 7 студзеня 2002
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5

Гістарычныя сцягі Каморскіх Астравоў правіць

Сцягі астравоў правіць

Зноскі