Сцяг Кюрасаа
Сцяг Кюрасаа — сцяг самакіравальнай дзяржавы Кюрасаа са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Сцяг быў зацверджаны 2 ліпеня 1984 года як сцяг астраўной тэрыторыі Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў Каралеўства Нідэрландаў.
Сцяг Кюрасаа | |
---|---|
Каралеўства Нідэрланды | |
Зацверджаны | 2 ліпеня 1984[1] |
Прапорцыя | 2:3 |
Апісанне
правіцьВерхняя сіняя паласа на сцягу пазначае неба, а аналагічнага колеру ніжняя — Карыбскае мора. Сіні колер азначае таксама вернасць астраўлянінаў роднай зямлі.
Цытрынава-жоўтая паласа сімвалізуе ззянне трапічнага сонца над востравам, яго маляўнічую прыроду і жыццярадасны характар астраўлянінаў.
Дзве белых зоркі — сімвалы міру і шчасця. Часам неафіцыйна лічаць, што зоркі пазначаюць уласна востраў Кюрасаа і размешчаны побач маленькі незаселены востраў Малы Кюрасаа.