Сцяг Нігера
Сцяг Нігера быў зацверджаны 23 лістапада 1959 года перад набыццём незалежнасці ад Французскай Заходняй Афрыкі. Як і сцягі многіх былых калоній Францыі, сцяг Нігера з’яўляецца трыкалорам. Верхняя аранжавая паласа сімвалізуе пяскі пустыні Сахара на поўначы краіны, цэнтральная белая паласа ўвасабляе чысціню і прастату, а ніжняя зялёная паласа — надзею і, у той жа час, урадлівыя землі поўдня Нігера. Аранжавае кола у цэнтры — сімвал сонца. Адметнай асаблівасцю сцяга з’яўляецца амаль квадратная форма (прапорцыі 6:7).
Сцяг Рэспублікі Нігер | |
---|---|
Зацверджаны | 23 лістапада 1959 |
Прапорцыя | 6:7 |
Падабенства сцяга са сцягам Індыі, па ўсёй верагоднасці, супадзенне. На сцягу Кот-д’Івуара выкарыстаныя тыя ж колеры.