Сцяг Род-Айленда (англ.: Flag of Rhode Island) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Род-Айленд.

Род-Айленд
ЗША
Зацверджаны 19 мая 1897
Прапорцыя 29:33

Сцяг уяўляе сабой белае палотнішча з суадносінамі бакоў 29:33 з намаляванымі ў цэнтры па крузе трынаццаццю залатымі пяціканцовымі зоркамі (Род-Айленд ўвайшоў у ЗША ў ліку першых 13 штатаў). У крузе размешчаны залаты якар, пад якім знаходзіцца сіняя стужка з залатым надпісам «HOPE» (бел.: Надзея). Часам выкарыстоўваецца сцяг з залатымі махрамі па краях.

Сучасны сцяг выкарыстоўваецца з 1897 года.