Сцяг Самоа
Дзяржаўны сцяг Незалежнай дзяржавы Самоа — прыняты 24 лютага 1949 года. Сцяг Самоа ўяўляе сабой чырвонае палатно з суадносінамі бакоў 1:2 з верхняй левай чвэрцю сіняга колеру, на якой намаляваны белыя зоркі сузор'я Паўднёвы Крыж. З 17 снежня 1920 года па 4 ліпеня 1997 года, краіна звалася — Заходняе Самоа.
Самоа | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 24 лютага 1949 |
Прапорцыя |
![]() |
Падчас новазеландскага кіравання на астравах у якасці сцяга выкарыстоўваліся палотны сіняга (урадавы марскі) і чырвонага (грамадзянскі марскі) колераў з выявай сцяга Вялікабрытаніі ў верхняй левай чвэрці.
Гістарычныя сцягіПравіць
Сцяг Германскай імперыі як сцяг Германскага Самоа
1 сакавіка 1900 — 29 жніўня 1914Праект сцяга Германскага Самоа 1914
Сцяг Новай Зеландыі як сцяг Заходняга Самоа
29 жніўня 1914 — 30 ліпеня 1922Сіні сцяг Заходняга Самоа
30 ліпеня 1922 — 1 студзеня 1962