Сцяг Сахалінскай вобласці
Сцяг Сахалінскай вобласці з’яўляецца сімвалам Сахалінскай вобласці. Прыняты 16 красавіка 1997 года.
Апісанне
правіцьСцяг Сахалінскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно колеру марской хвалі (сіні з смарагдава-зеленкаватым адценнем); у цэнтральнай частцы палатна — контурныя малюнкі Сахаліна і Курыльскіх астравоў белага колеру, якія ўтвараюць адзіную Сахалінскую вобласць. Малюнкі вострава Сахаліна і астравоў Курыльскага архіпелага размяшчаюцца ў цэнтры палатна, утвараючы кут у 45 градусаў. Верхнія і ніжнія контуры астравоў знаходзяцца на адной лініі, на адлегласці адной восьмай часткі ад верхняга і ніжняга боку шырыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.