Сцяг Слуцка — афіцыйны геральдычны сімвал горада Слуцк Мінскай вобласці. Сцяг горада і Слуцкага раёна заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2008 года № 625 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 1 снежня 2010 года № Б-176.

Сцяг Слуцка
Беларусь
Зацверджаны 18 лістапада 2008
Прапорцыя 1:2

Апісанне

правіць

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй — блакітнага колеру, ніжняй — зялёнага. Ніжняя паласа складае 1/5 шырыні сцяга. У цэнтры правага боку палотнішча — пегас белага колеру, на чырвонай гуньцы — жоўтая княжацкая карона, на якой манаграма «RD».

Сцяг і палажэнне аб ім ухвалены рашэннем Слуцкага раённага выканаўчага камітэта ад 10 красавіка 2008 года № 934. Аўтар сцяга В. А. Ляхор[1].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць