Герб Слу́цка — геральдычны сімвал Слуцка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].

Герб Слуцка
Coat of Arms of Slutsk, Belarus.svg
Дэталі
Шчыт
барочны

АпісаннеПравіць

Афіцыйнае апісанне:

У сінім полі барочнага шчыта на зялёнай зямлі сярэбраны Пегас, пакрыты чырвонай гунькай з залатой манаграмай RD (Radzivill Dux — князь Радзівіл) пад княжай каронай.

ГісторыяПравіць

 
1. Сучасны герб Слуцка.
2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII—XVIII ст.
3. Паліваная і непаліваная кафля з Біржанскага замка, 1660-я гг.
4. Кафля са слуцкага Верхняга замка, 1650—1660-я гг.
5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвентара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г.

У 1441 годзе горад Слуцк атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1700 годзе гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб.

 
Герб Слуцка 1840-х гадах

Пасля ўваходу у склад Расійскай імперыі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, 22 студзеня 1796 года быў зацверджаны герб павятовага горада Слуцка: «у верхняй часцы шчыта — герб Мінскі; у ніжняй частцы — на чырвоным полі, вершнік, які скача, апрануты ў панцыр, які прыкрываецца шчытом і трымае ў правай руцэ меч на размаху».

У 1992 годзе гарадскі савет Слуцка гербам горада выбраў герб з Пагоняй. Адзін з дэпутатаў, Айцец Міхаіл Вейга выказаў перакананне ў тым, што «Пегас» — гэта сімвал паганскі, і праваслаўная царква супраць.[2]

18 чэрвеня 1996 года рашэннем Слуцкага гарадскога савета дэпутатаў быў зацверджаны герб з пегасам[3]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 47.

МанаграмаПравіць

Паводле прынятага афіцыйнага апісання выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім даследчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадскіх пячатак Слуцка XVII-XVIII ст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна не дзіўна ў выпадку мініяцюрнага фармату адбіткаў пячаткі.

Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненне Тамара Габрусь[4]. Аўтарка сцвярджала, што «манаграма, размешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары „В“ і „R“ — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».

Археалагічныя і архіўныя матэрыялы сведчаць аднак, што манаграма на самай справе складаецца не з двух, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (лац.: Багуслаў Радзівіл Князь)[5].

Гл. таксамаПравіць

КрыніцыПравіць

  1. 1,0 1,1 Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн: Полымя, 1998.
  2. По следам слуцкого герба или двадцать пять лет спустя.
  3. Решение сессии Слуцкого городского Совета депутатов от 18 июня 1996 г. № 35.
  4. Габрусь, Т. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла. — 1993. — № 1. — С. 69-75.
  5. Карлюк, К. Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — № 23. — С. 13.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць