Сцяг Трынідада і Табага

Дзяржаўны сцяг Трынідада і Табага — прыняты 31 жніўня 1962 года.

Трынідад і Табага
Зацверджаны 31 жніўня 1962
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5


Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Грамадзянскі і дзяржаўны марскі сцяг.



Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Ваенна-марскі сцяг.
Прапорцыя 1:2

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палатно чырвонага колеру з дыяганальнай (злева направа) чорнай паласой, па краях якой размешчаны дзве вузкія белыя палоскі. Чырвоны колер сцяга азначае жыццяздольнасць людзей і зямлі краіны, цяпло і энергію сонца, мужнасць і дружалюбнасць народа. Белы колер увасабляе Карыбскае мора і Атлантычны акіян, а таксама чысціню памкненняў і роўнасць усіх людзей пад Сонцам. Чорны колер сімвалізуе сувязь усіх людзей Трынідада і Табага, адзінства мэты і багацце зямлі. У сукупнасці ўсе колеры ўяўляюць элементы зямлі, вады і агню, як вечныя сімвалы мінулае, сучаснае і будучае.[1]

Іншыя сцягі правіць

Зноскі