Сцяг Туркменскай ССР
Сцяг Туркменскай ССР — рэспубліканскі сімвал Туркменскай ССР — адной з 16 рэспублік СССР. Апошні варыянт сцягу быў зацверджаны 1 жніўня 1953 года.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Flag_of_the_Turkmen_Soviet_Socialist_Republic.svg/220px-Flag_of_the_Turkmen_Soviet_Socialist_Republic.svg.png)
Да гэтага ўжываўся чырвоны сцяг з кірылічным надпісам залатым колерам ТССР у левым верхнім куце.
З 1937 года і ў пачатку 1940-х зацверджаны быў чырвоны сцяг з надпісам лацінкай T.S.S.R. у левым верхнім куце.