Сцяг Чэрвеня
Сцяг Чэрвеня — афіцыйны геральдычны сімвал горада Чэрвень Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 года № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 года № Б-213.
Чэрвень | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 1 снежня 2011 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне правіць
Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй блакітнага колеру, якія складаюць 1/10 шырыні сцяга, і цэнтральнай — белага. У цэнтры правага боку палотнішча на белай паласе — выява герба горада Чэрвень і Чэрвеньскага раёна.
Сцяг горада і раёна i палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ад 5 сакавіка 2009 года № 94. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].