Дзяржаўны сцяг Эрытрэі — прыняты 5 снежня 1995 года.

Сцяг Эрытрэі

Сцяг складаецца з трох трохвугольнікаў: чырвонага роўнабаковага трыкутніка з асновай, які супадае з левым бокам сцяга, і двух прамавугольных трохвугольнікаў зялёнага і сіняга колераў, гіпатэнузы якія адначасова з'яўляюцца бакамі чырвонага роўнабаковага трыкутніка. У чырвоным трохвугольніку знаходзіцца выява трох галінак аліўкавага дрэва.

Асноўныя колеры дзяржаўнага сцягу Эрытрэі: зялёны, чырвоны, сіні, жоўты. Колеры маюць наступнае значэнне:

  • Зялёны колер сімвалізуе сельскую гаспадарку і жывёлагадоўлу.
  • Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за незалежнасць Эрытрэі.
  • Сіні колер сімвалізуе марскія багацці ў прыбярэжных водах краіны, а таксама Чырвонае мора.
  • Жоўты колер сімвалізуе багацце мінеральнымі рэсурсамі, а таксама адраджэнне дзяржаўнасці.

Вянок з аліўкавых галінак жоўтага колеру (усяго 30 лісткоў) сімвалізуе гады грамадзянскай вайны, якая скончылася абвяшчэннем незалежнасці Эрытрэі.