Нацыянальны сцяг эрзян (эрз.: Эрзянь раськень коцт, Сцяг эрзянскага народа) — нацыянальны сцяг эрзян, народа, што жыве ў Расіі.

Эрзяне
Зацверджаны 16.04.2006
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга Валянцін Дзявяткін

Апісанне сцяга правіць

Памер сцяга — у прапорцыі 1:2. Складаецца з трох гарызантальных палас аднолькавай шырыні, верхняя — белага, сярэдняя — чырвонага і ніжняя — чорнага колеру[1]. Ён быў распрацаваны Валянцінам Дзявяткіным і ўхвалены аб’яднаннем «Масторава» у 1990 годзе. Асноўныя колеры «паўтараюць колеры ўзораў мужчынскіх і жаночых эрзянскіх нацыянальных касцюмаў»[1].

Праз гады сцяг быў зацверджаны Кангрэсам эрзянскага народа:

«Эрзянскай Кангрэс зацвярджае ў якасці сцяга эрзянскага народа бел-чырвона-чорнае (зверху ўніз) палотнішча, якое сімвалізуе ў сваіх колерах Свабоду, Жыццё і Зямлю эрзянскага народа»[2].

Тлумачэнне колераў сцяга правіць

Чорны колер — гэта не толькі колер зямлі, але і колер пулая — насцегнавай часткі эрзянскага жаночага нацыянальнага касцюму. Адсюль напрошваецца выснова, што для продкаў эрзян чорны колер — гэта не колер жалобы, а колер, які сімвалізуе ўрадлівасць і жаночы пачатак. У больш шырокім значэнні — гэта Мастарава (даслоўна Маці-зямля ад эрз.: мастор — зямля, эрз.: ава — маці). Калі лічыць пры гэтым чырвоны колер крывёю — сімвалам народа эрзян, а белы — сімвалам Інешкіпаза (Вярхоўны Бог), то атрымліваецца наступны сэнсавы шэраг: «Інешкіпаз-Эрзя-Масторава».

Акрамя асноўнай трактоўкі значэнняў колераў абгрунтаваным будзе лічыць таксама наступную трактоўку: Мастарава (чорны колер), дае апору і жыццё эрзе (чырвоны колер), які жыве і працуе на ёй, над імі Інешкіпаз (белы колер), які абараняе іх і апякуецца ім.

Зноскі

  1. а б Флаги различных национальностей России (руск.)
  2. Резолюция 2-га Эрзянского конгресса — 2-це Эрзянь Инекужо, Присутствовало: 93 делегата из 10 регионов РФ. Были наблюдатели от мокшанского, татарского, русского народов. 16 апреля 2006 года, г. Саранск

Спасылкі правіць