Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі

Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі (руск.: Степан Иванович Бышковский; 1720-я — пасля 1784) — рускі музычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў нотадрукавання ў Расіі.

Сцяпан Іванавіч Бышкоўскі
Нараджэнне каля 1730[1]
Смерць невядома
Дзейнасць музыкант, друкар

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкай сям’і. У 1760-1780-х гг. (да 1784) працаваў у маскоўскай Сінадальнай друкарні наборшчыкам (з 1743), камісарам (з 1758), пратакалістам (з 1760), наглядчыкам (з 1768), сакратаром (з 1772). З 1766 г. рыхтаваў першыя выданні пеўчых кніг у кіеўскай квадратнай натацыі: Ірмалогія, Актоіха, Абіхода, Свят, Азбукі пачатковага навучэння простаму нотнаму спеву (1772), скарочанага Абіхода (1778). Упершыню ў Расіі стварыў шрыфт для наборнага друкавання аднагалосых пеўчых кніг; планаваў і друкаванне шматгалосных партытур. Склаў «Нотную з кароткімі прыкладамі граматыку», з якой у Азбуку ўвайшла толькі «Гвідава рука» (сярэдневяковы метад дэманстрацыі гукавой сістэмы, які прыпісваецца Гвіда д'Арэца).

Асноўныя матэрыялы, якія належаць Бышкоўскаму, захоўваюцца ў РДАСА, у фондзе канторы Сінадальнай друкарні (Ф. 1184).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Безсонов П. А. Судьба нотных певческих книг // ПО. 1864. Май. С. 28-53; Июнь. С. 92-130;
  • Теплов Л. К. К вопросу о начале нотопечатания в России // Полиграфическое производство. 1950. № 3. С. 31-32;
  • Вольман Б. Л. Рус. печатные ноты XVIII в. Л., 1957. С. 19-21.

СпасылкіПравіць