Сцяпан Іларыёнавіч Іларыёнаў

Міхаіл Ціханавіч Кузняцоў (нар. 4 снежня 1904, в. Кіўсерт-Янішава Вурнарскага раёна — 27 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Сцяпан Іларыёнавіч Іларыёнаў
Дата нараджэння 21 лістапада (4 снежня) 1904[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1944(1944-06-27)[1] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне яфрэйтар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені

Біяграфія

правіць

Пасля службы ў арміі, быў дэмабілізаваны і жыў у роднай вёсцы, дзе ўдзельнічаў у стварэнні калгаса. З 1936 года пераехаў у в. Бурсак Ібрэсінскага раёна. У 1941 годзе зноў прызваны ў армію, з сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы быў паранены. У чэрвені 1944 года гвардыі яфрэйтар Сцяпан Іларыёнаў быў стралком 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту. 25 чэрвеня 1944 года пад варожым агнём Сцяпан Іларыёнавіч адным з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Балбечча Бешанковіцкага раёна і прыняў актыўны ўдзел у баях за плацдарм.

Узначаліўшы групу байцоў, павёў іх у атаку. Праціўнік быў выбіты з траншэі, а кулямётная кропка — знішчана. Дзякуючы дзеянням групы рота Іларыёнава здолела вызваліць в. Залужжа і забяспечыць спрыяльныя ўмовы для пераправы ўсяго палка. У баі Іларыёнаў атрымаў раненні, але працягваў змагацца. Ён памёр у шпіталі 27 чэрвеня 1944-га ад атрыманых раненняў, пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі яфрэйтар Сцяпан Іларыёнаў пасмяротна быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза.

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

У яго гонар названа вуліца і помнік у Вурнарах. 22 ліпеня 2015 года у в. Кіўсерт-Янішава быў усталяваны памятны камень[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.