Сцяпан Андрэевіч Стурэйка
Сцяпан Андрэевіч Стурэйка (нар. 1984, Гродна) — беларускі гісторык, культурны антраполаг і пісьменнік. Доктар гуманітарных навук, дацэнт.
Сцяпан Андрэевіч Стурэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1984 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, сацыяльны антраполаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся і вырас у Гродне. Скончыў БДУ. У Ягелонскім універсітэце атрымаў ступень доктара гуманітарных навук у галіне этналогіі. Выкладае ў ЕГУ у Вільні[1], дацэнт.
У 2012 годзе падпісаў адкрыты ліст у абарону Андрэя Чарнякевіча, звольненага з Гродзенскага ўніверсітэта пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства»[2].
Старшыня Беларускага камітэта ICOMOS[1].
Навуковая дзейнасць і творчасць
правіцьЗаймаецца праблемамі аховы і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, праблемамі міжнацыянальных зносінаў у Беларусі, а таксама працэсамі канструкцыі вобразу Беларусі ў ХІХ ст. З 2007 года актыўна публікуе даследаванні, прысвечаныя пытанням гісторыі і культурнай спадчыны. Аўтар кніжкі «Беларускія губерні ў руска-японскай вайне 1904—1905 гг. Гродзенскі Свята-Пакроўскі Кафедральны сабор — помнік загінуўшым», шматлікіх артыкулаў[3].
Першая мастацкая кніга аўтара, «Пасажыры карабля Тэсэя», выйшла ў 2022 годзе. Творы, змешчаныя ў кнізе, складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Кніга атрымала 2 месца на літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2023 годзе.
Зноскі
правіць- ↑ а б ARTES LIBERALES - Arts & Education festival in Minsk, Belarus | Фэст вольных мастацтваў і адукацыі, Мінск | Фестиваль свободных искусств и образования, Минск(нявызн.). Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Адкрыты ліст вялікай групы гісторыкаў і простых людзей у абарону звольненага дацэнта Чарнякевіча: «Ацэнку будзем ставіць мы» . Наша Ніва. Праверана 25 лістапада 2023.
- ↑ Сцяпан Стурэйка. Хамства ў камяні . xn--d1ag.xn--e1a4c. Праверана 25 лістапада 2023.