Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч

Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч (13 мая 1905, вёска Беразіно- 18 красавіка 1978, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч
Род дзейнасці дзяржаўны служачы, Савецкі партызанскі рух
Дата нараджэння 30 красавіка (13 мая) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1978(1978-04-18) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1926). З 1929 года на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939 — сакратар Бягомльскага райкама КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну — у тыле ворага, з сакавіка 1942 — у партызанах, камісар атрада, у верасні 1942 — снежні 1943 гг. — камісар партызанскай брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падпольнага райкама КП(б)Б.

Пасля вайны — на савецкай і партыйнай рабоце.

Памяць правіць

На радзіме ў вёсцы Беразіно на тэрыторыі сярэдняй школы ўстаноўлены бюст, яго імя прысвоена гэтай школе. Адна з вуліц гарадскога пасёлка Бягомль названа імем С. С. Манковіча.

Літаратура правіць

  • Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 5. — С. 70.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 84. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).