Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч
Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1 жніўня 1910, в. Парэчча, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 28 ліпеня 1979) — беларускі акцёр, Заслужаны артыст БССР (1963).
Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1979 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў драматычную студыі пры Наркамаце асветы БССР (1933), працаваў у БДТ-2. З 1937 года ў БДТ-1.
Вострахарактарны акцёр. Творчай індывідуальнасці С. Хацкевіча была ўласціва шчырасць, выразная пластыка, багацце інтанацый, яркія сацыяльна-псіхалагічныя характарыстыкі персанажаў. Майстар эпізоду. Найбольш яскрава талент акцёра выявіўся ў нацыянальным рэпертуары.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.