Парэчча (Пухавіцкі раён)
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Парэчча
| ||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 30 кіламетраў на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Пціч.
Назва
правіцьНазва вёскі паходзіць ад мсцовасці (урочышча Парэчча).
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьВядома з XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1588 г. сяло, цэнтр воласці ў маёнтку Койданава ў Менскім павеце Менскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьЗ 1793 г. — у Расійскай імперыі. У канцы XIX ст. — сяло Порашаў у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1800 г. сяло Парэчча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскімага павету. У 1858 г. вёска ў Парэцкай воласці Ігуменскага павета. У 1886 г. узгадаваецца праваслаўная царква (пабудавана ў 1840 г., з дрэва).
У 1894—1914 гг. у маёнтку Парэчча працаваў лесапільны завод (у 1913 годзе працавала 118 чалавек)[2]. У 1892—1915 гг. дзейнічаў шклозавод (у 1895 годзе вырабляў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло, працавала 111 чалавек)[2].
У 1897 годзе дзейнічала прыходская царква, хлебазапасны магазін, лаўка, пітная ўстанова, лесапільны і шклярны заводы. У 1898 годзе адкрыта царкоўная школа.
У пачатку XX ст. побач земляробствам і жывёлагадоўляй былі распасюджаны промыслы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, пляценне кошыкаў з маладых дубцоў ракітніку, з каранў дрэў, лапцей з ліпавай кары, віццё вяровак, шыццё адзення з даматканіны, выраб простай конскай збруі (аброцяў, лейцаў і інш.), начовак, цэбраў, даёнак, бочак, вёдраў і іншых хатніх рэчаў з дрэва, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся адыходнымі промасламі: наймаліся нарыхтоўваць дровы, будаўнічы лес, сплаўляць лес па р. Пціч і іншых рэках.
Найноўшы час
правіцьУ Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюціі 1917 г. тут створана працоўная школа 1-ай ступені. У 1922 г. вучылася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Культура" ("Арэшкавічы"), працавала кузня.
З 1938 года вёска.
З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Падчас вайны жыхары в. Парэчча здзейснілі подзьвіг, яны цэлай вёскай далі прытулак габрэйскім дзецям. На сёння ў Беларусі вядома каля 700 чалавек — «праведнікаў народаў свету».
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[3].
24.11.1966 г. да Парэчча была далучана вёска Ніва.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіцьКультура і грамадства
правіцьСлавутасці
правіць- Помнік «Праведнікам свету». Усталяваны ў 2000 годзе былымі вязнямі, якія збеглі з Мінскага гета [7].
- Мемарыял у памяць пра партызанаў.
Страчаная спадчына
правіць- Царква Праабражэння Гасподняга (1840 г. — 1950-x.).
Вядомыя асобы
правіць- Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1910—1979) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1963).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 157.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=43271
Літаратура
правіць- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Пухавіцкі раён)