Сыкун Ту (кіт. трад. 司空图, спр. 司空圖, піньінь Sīkōng tú, другое імя Бяашэн, 837—908) — кітайскі паэт часоў дынастыі Тан.

Сыкун Ту
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 837
Месца нараджэння
Дата смерці 908
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў вэньянь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 837 годзе ў павеце Юйсян акругі Хэдун (тэрыторыя сучаснага гарадскога павета Юнцзі  (руск.) ў правінцыі Шаньсі). У 869 годзе здаў дзяржаўны экзамен і заняў прыдворную пасаду. У 878 годзе адмовіўся ад усіх пасад і сышоў у даоскі манастыр Гуанлу каля горада Лаян, але праз тры гады, пасля захопу гэтага рэгіёна паўстанцамі Хуан Чаа  (руск.), быў вымушаны бегчы і перабраўся ў іншы манастыр. Шмат разоў яму прапаноўвалі вярнуцца на службу, але ён адмаўляўся. Пасля падзення дынастыі Тан і гібелі імператара Ай-дзі, Сыкун Ту пакончыў з сабой, замарыўшы сябе голадам.

Творчасць правіць

Пакінуў больш за 500 вершаў і 69 твораў у іншых жанрах. Большасць твораў прысвечаны тэматыцы прыроды, набліжэння чалавека да прыроды і адхілення ад свецкай мітусні. Як тэарэтык (паэма «Катэгорыі вершаў» і інш.) лічыў паэзію сакрамэнтам, найвышэйшым увасабленнем абсалюту (даа). Галоўнае для паэта — выхад за межы бачнага, да няўлоўнай унутранай сутнасці, дасягненне звышпачуццёвай асалоды ў яднанні з даа. Адчуваў уплыў паэзіі Таа Юаньміна, Ван Вэя. Найбольш вядомыя творы Сыкун Ту — «Паэма пра паэта», якая складаецца з 24 вершаў, і зборнік вершаў «Крык» (887), у які таксама ўвайшлі творы яго бацькі. Паэт аказаў уплыў на далейшае развіццё літаратуры і літаратурнай крытыкі ў Кітаі і нават называецца родапачынальнікам кітайскай паэтычнай эстэтыкі.

На рускую мову творчасць Сыкун Ту перакладаў у пачатку XX стагоддзя акадэмік Васіль Аляксееў. Рускі пераклад «Паэмы пра паэта» аказаў уплыў на творчасць Аляксандра Блока і некаторых іншых сімвалістаў.

Заўвагі правіць

  1. China Biographical Database

Літаратура правіць

  • Алексеев В. М., Китайская поэма о поэте. Стансы Сыкун Ту. Пер. и исследование, П., 1916
  • Федоренко Н. Т., Проблемы исследования китайской литературы, М., 1974, с. 282—304
  • Цзу Бао-цюань, Сыкун Туши пинь цзешо, Хэфэй, 1964
  • Wu Tiao-kung, Ssukung Tu’s poetic criticism, «Chinese Literature», 1963, № 7.

Спасылкі правіць