Сямён Вікенцьевіч Кароль

беларускі настаўнік
(Пасля перасылкі з Сымон Кароль)

Сымон Кароль, поўнае імя Сямён Вікенцьевіч Кароль (19 мая 1888 — 15 красавіка 1946, Вільня) — беларускі настаўнік.

Сямён Вікенцьевіч Кароль
Дата нараджэння 19 (31) мая 1888
Дата смерці 15 красавіка 1946(1946-04-15) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Усевалад Сямёнавіч Кароль і Леанід Сямёнавіч Кароль
Род дзейнасці настаўнік
Месца працы

Біяграфія

правіць

Скончыў Барунскую настаўніцкую школу ў 1906 годзе.[1]

У 1908—1909 гадах стаў загадчыкам царкоўнапрыходскай школы на Звярынцы паблізу Знаменскай царквы ў Вільні. Жыў тым часам побач школы, па адрасе Старая вуліца, 5 (цяпер Treniotos g., 5), дзе ў Караля пэўны час кватараваў Янка Купала.[2]

Пазней выкладчык беларускай мовы Радашковіцкай беларускай гімназіі. Затым шматгадовы выкладчык спеваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама быў кіраўніком бацькоўскага камітэту ў 1930-я гады.

 
Зінаіда Кароль.

У шлюбе з Зінаідай Іванаўнай (27.2.1896-15.11.1975), мелі сыноў Леаніда і Усевалада.

Пахаваны побач з жонкай на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні[3].

Крыніцы

правіць
  1. Куфэрка Віленшчыны, №/дата?
  2. Лявон Луцкевіч Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Выдавецтва таварыства беларускай культуры Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8 — С. 98.
  3. Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 21 кастрычніка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць