Сычавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сычавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Сычавічы.

Сычавіцкі сельсавет
Краіна  СССР
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сычавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 1 кастрычніка 1973

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Граніцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 1 кастрычніка 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Гранічы, сельсавет перайменаваны ў Граніцкі.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.