Сычоўскі раён
Сычоўскі раён (руск.: Сычёвский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўначы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сычоўка.
Сычоўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьМяжуе на поўначы і захадзе з Цвярской вобласцю, на поўдні з Навадугінскім, на ўсходзе з Гагарынскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча — 1791,1 км². Самы паўночны раён Смаленскай вобласці. Раён размешчаны пераважна ў межах Сычоўскай нізіны. Самы паўночны пункт за 5 км на поўнач ад вёскі Шашалава.
Каля вёскі Дудкіна знаходзіцца выток ракі Дняпро. Рэкі раёна: Вазуза, Гжаць, Асуга, Касня, Лосьміна. Азёры: Гаўрылаўскае. У 1978—1981 гадах у сувязі з напаўненнем Вазузскага вадасховішча Вазузскай гідрасістэмы значная частка раёна была затопленая.
Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя, у цэнтральнай частцы раёна — дзярнова-глеевыя ападзоленныя; гліністыя і цяжкасугліністыя. Лясы займаюць 33,8 % тэрыторыі.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.