Сьера-Мадрона

Сьера-Мадрона (ісп.: Sierra Madrona) — горны масіў у паўднёвай Іспаніі, частка хрыбта Сьера-Марэна.

Сьера-Мадрона
ісп. Sierra Madrona
HozdelJandula 2010-8-15 RioMontoro SierraMadrona.jpg
Краіна
РэгіёныКастылія — Ла-Манча, Андалусія
Горная сістэмаСьера-Марэна 
Вышэйшы пункт1332 м 
Сьера-Мадрона (Іспанія)
Сьера-Мадрона
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Найвышэйшы пункт — гара Баньюэлас (1332 м). Паўночныя схілы плаўна пераходзяць у пласкагор’е Месета, паўднёвыя схілы хрыбта рэзка абрываюцца да Андалускай нізіны. Хрыбет складзены крышталічнымі горнымі пародамі і быў утвораны ў выніку ўзняцця, выкліканага рухам у паўночным напрамку Афрыканскай пліты. Маюцца радовішчы руд медзі і марганцу, ртуці, пірытаў, некаторыя з якіх распрацоўваюцца са старажытных часоў. Сьера-Мадрона размешчана на тэрыторыі правінцый Сьюдад-Рэаль (Кастылія — Ла-Манча), Кордава і Хаэн (Андалусія).

Схілы масіва пакрыты міжземнаморскімі вечназялёнымі хмызнякамі і шыракалістымі лясамі (дуб, бук, каштан).