Сьера-дэ-Перыха
Сьера-дэ-Перыха (ісп.: Sierra de Perijá) — горны хрыбет у Андах, які ўключае масівы Матылонес, Вальедупар, Перыха і Ака, на мяжы Калумбіі і Венесуэлы. З’яўляецца паўночным адгор’ем Усходняй Кардыльеры Калумбіі.
Сьера-дэ-Перыха | |
---|---|
Краіны | |
Горная сістэма | Анды |
Вышыня | 3660 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працягласць хрыбта складае каля 300 км. Максімальная вышыня дасягае 3630 м. Хрыбет складзены метамарфічнымі і асадкавымі пародамі. На схілах растуць пастаянна-вільготныя і пераменна-вільготныя лясы.